Вы тут

Дзень горада адзначылі ў Гомелі


Па мільёне рублёў выдзелена на будаўніцтва новай школы, чатырох спортпляцовак і рэканструкцыю бальніцы. Грашовыя сертыфікаты на развіццё сацыяльнай інфраструктуры ў падарунак да свайго дня нараджэння атрымаў Гомель.  


Горад над Сожам адзначае 878 год з моманту заснавання. Старт Дню горада даў канцэрт «З днём нараджэння, любімы Гомель!», якія прайшоў у цэнтральным парку на набярэжнай. Гамяльчан павіншавалі старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей і старшыня гарвыканкама — Пётр Кірычэнка.

— Гомель — горад, біццё сэрца якога складаецца з біцця сэрцаў кожнага з нас, — звярнуўся да гараджан і гасцей Гомеля Генадзь Салавей. — Мы разам ствараем атмасферу нашага горада: камфортнага і ўтульнага для жыцця, — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама.

Губернатар звярнуў увагу на тое, чаго ўдалося дасягнуць Гомелю за апошні час: 

— За апошнія год-два ў Гомелі адкрылася шмат сацыяльных аб’ектаў: тры дзіцячых сада ў Навабеліцкім раёне, басейн, шматфункцыянальны спартыўны комплекс, лыжаролерная траса, крыты футбольны манеж, паліклініка з комплексам цэнтраў калектыўнага карыстання для жыхароў Гомеля і Гомельскага раёна, школа ў новым мікрараёне, куды першага верасня пайшлі больш за тысячу дзяцей. І ўсё гэта робіце вы сваім талентам, сваімі рукамі, — падкрэсліў Генадзь Салавей.

У падарунак да Дня горада губернатар уручыў грашовыя сертыфікаты — па адным мільёне рублёў кожны. Гэтыя сродкі пойдуць на будаўніцтва сярэдняй школы ў 96-м мікрараёне Гомеля, будаўніцтва чатырох спартыўных пляцовак (па адной у кожным раёне горада), рэканструкцыю прыёмнага аддзялення бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

— Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх тых, хто жыве і калісьці жыў у Гомелі і захоўвае яго часцінку у сваім сэрцы, знаходзячыся нават за сотні кіламетраў ад нашага горада. Мы дыхаем гісторыяй Гомеля, яго спадчынай і традыцыямі. Да свайго дня нараджэння горад стаў яшчэ больш прыгожым, — звярнуўся да гараджан старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка. — Наша задача зараз — перадаць гэта ўсё наступным пакаленням, адстаяць незалежнасць, захаваць Беларусь як астравок бяспекі і стабільнасці ў цэнтры Еўропы.

Між тым падчас святочнага канцэрта былі названыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія будуць занесены на гарадскую Дошку гонару па выніках працы за 2019 год. 

У сваю чаргу, уздоўж адной з цэнтральных вуліц Гомеля — у скверы імя Грамыкі — разгарнуўся традыцыйны горад майстроў. Яго гасцей чакалі пляцоўка «Горад інклюзія» і фестываль «Вінаград Гомельшчыны», удзел у якім прымалі не толькі мясцовыя вінаградары, але і прадстаўнікі гэтай галіны з усёй Беларусі. Запрашалі да сябе і шматлікія інтэрактыўныя пляцоўкі.
На плошчы Леніна атмасферу маладзёжнага фэсту стварылі ўдзельнікі выставы-кірмашу «Моладзь у прафесіі». 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Ганны ПАШЧАНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.