Вы тут

Багач па-чыжоўску


У мінулыя выхадныя ў сталіцы другі раз запар адбыліся восеньскія кірмашы. У кожным раёне Мінска і яго мікрараёнах клапатлівыя фермеры, дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і працавітыя вяскоўцы-саматужнікі прывозілі і прадавалі лішкі ўраджаю, атрыманага на палетках, сотках, агародах і прысядзібных участках, у садах і гадавальніках, на ягадных плантацыях. Чым адметныя былі гэтыя гаманкія і шматлюдныя кірмашы? У першую чаргу тым, што яны супалі з часам, які спрадвеку ў нас называлі Багачом, — старажытным святам услаўлення ўраджаю і працы хлебаробаў.


Правядзенне восеньскіх кірмашоў на пляцоўцы каля спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» — акцыя параўнальна новая, але яна ўжо прыжылася і палюбілася сталічным жыхарам, можна сказаць, стала традыцыяй.Да таго ж гэта самы вялікі з усіх сезоных кірмашоў. Нездарма чарговы раз я выправіўся здымаць менавіта ў мінскую Чыжоўку. А восеньскі кірмашовы сезон тут будзе працягвацца да апошніх выхадных кастрычніка.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясныя суніцы?

Пачым сёння прадаюць лісічкі, чарніцы і лясныя суніцы?

Карэспандэнт «Звязды» патаргавалася на рынках.

Калейдаскоп

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

«Баграціён». Што вы ведаеце аб найбуйнейшай ваеннай аперацыі ў гісторыі? Тэст

У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.