Вы тут

Тры тысячы кветак упрыгожаць Мінск


Сёлета да восеньскага кветкавага афармлення сталіцы вырашылі падысці па-новаму.


Як паведамляе Тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна», ужо пачаліся пасадкі хрызантэм на асноўных магістралях і ў парках сталіцы. Мінск упрыгожаць тры тысячы бэзавых, жоўтых, белых, аранжавых і бардовых кветак. Іх можна ўбачыць у зялёнай зоне каля гасцініцы «Планета», у парку Перамогі, каля стэлы «Мінск — Горад-герой», у парку каля крыніцы ў Вяснянцы і ў іншых месцах.

Дадасць фарбаў у гарадскі пейзаж і восеньская фіялка. Сёлета яе ў сталічным азеляненні выкарысталі ўпершыню за шмат гадоў — на вуліцах з'явіліся 25 тысяч кветак. Расліна будзе квітнець да самай позняй восені, радуючы вока гараджан і гасцей сталіцы на плошчах Перамогі і Незалежнасці, вуліцы Прытыцкага і ў іншых месцах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент

Грамадства

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Ча­му зні­кае ва­да з кра­наў

Спё­ка — час для эка­но­міі ці па­лі­ву ага­ро­даў?

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.