Вы тут

Кіраўнікі Гомельскай і Бранскай абласцей вызначылі перспектыўныя кірункі далейшага супрацоўніцтва


У Гомелі прайшла сустрэча старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам.


Генадзь Салавей

Прыкладам паспяховай вытворчай кааперацыі паміж беларускім і расійскім рэгіёнамі з’яўляецца прадпрыемства «Брансксельмаш», створанае ў 2005 годзе сумесна з ААТ «Гомсельмаш». З Гомеля ў Бранск адгружаюць машынакамплекты, а затым сумеснае прадпрыемства ў расійскім рэгіёне рэалізуе прафесійным спажыўцам гатовыя машыны.

«У гэтым годзе плануецца рэалізаваць у адрас «Брансксельмаш» больш за 800 адзінак на суму больш за 4 млрд расійскіх рублёў», — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.

Акрамя таго прадпрыемства ААТ «Гомельагракамплект» завяршае пастаўку першай чаргі — камплекты стойлавага абсталявання на 6 тысяч галоў — на малочна-таварны комплекс ААТ «Брасава» Бранскай вобласці. Таксама на прадпрыемстве прапрацоўваюць новы від даільнага абсталявання карусельнага тыпу.

Па словах кіраўніка Гомельскага рэгіёну, у мінулым годзе таваразварот паміж рэгіёнамі вырас больш чым на 10% у параўнанні з 2018 годам.

«У цяперашні час удзельная вага таваразвароту Гомельскай вобласці з Бранскай перавышае 5% у гандлі з Расійскай Федэрацыяй, у экспарце — больш чым 9%, у імпарце — каля 3%», — адзначыў губернатар.

Гомельскія прадпрыемствы пастаўляюць на Браншчыну сельгастэхніку, малочныя прадукты, кардон і паперу, чорныя металы і вырабы з іх, а таксама іншыя тавары.

Аляксандр Багамаз

Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва развіваецца і ў іншых кірунках.

«На жаль, эпідэміялагічная абстаноўка ўнесла карэктывы ў сустрэчы і прамыя зносіны. Спадзяюся, што паляпшэнне сітуацыі дазволіць нам рэалізаваць новыя праекты і сумесныя мерапрыемствы», — падкрэсліў Генадзь Салавей.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама выказаў гатоўнасць да ўсебаковага ўзаемадзеяння, пошуку новых формаў і Якорькірункаў супрацоўніцтва. «Для нас вельмі важныя партнёрскія адносіны і супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю. Нас звязвае агульная гісторыя, мы гэта шануем і паважаем. Мы і далей будзем развіваць супрацоўніцтва ў розных напрамках», — адзначыў ён.

Цеснае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах Гомель і Бранск актыўна развіваюць з 1999 года, калі была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.

Здароўе

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.

Спорт

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​