Вы тут

Як камунальнiкi i жыхары рыхтуюцца да халадоў


Сумесь для пасыпання дарог Беларусi ўзiмку на 95 % складаецца з пяску, а соль выкарыстоўваюць толькi падчас галалёдзiцы. У 16 дамах людзi пагадзiлiся павысiць энергаэфектыўнасць сваiх будынкаў, дадаўшы да бюджэтных сродкаў уласныя грошы, а 100 хат памянялi пячное ацяпленне на электрычнае. Пашпарты гатоўнасцi да зiмы 1 кастрычнiка атрымалi ўсе крынiцы цеплаэнергii i спажыўцы цяпла (жыллёвы фонд) рэспублiкi. Пра гэта i iншае на прэс-канферэнцыi пра падрыхтоўку краiны да зiмы расказалi спецыялiсты.


IПУ i энергаэфектыўнасць

Падчас падрыхтоўкi да асенне-зiмовага сезона аб'екты ЖКГ кожны тыдзень кантралявалiся па 13 асноўных паказчыках i штомесяц —  па 90 iншых пазiцыях. У камунальнiкаў зроблены ўсе неабходныя запасы рэсурсаў i пясчана-саляных сумесяў. Пакуль дазваляе надвор'е, рамантуюць дахi, сценавыя стыкi (iх гатоўнасць дасягае 90 %), завяршаецца капiтальны рамонт жылля, паведамiў Андрэй РАМАШКА, начальнiк упраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства ЖКГ:

—  Актыўна развiваецца кiрунак арганiзацыi разлiкаў за цяпло па iндывiдуальных прыборах улiку (IПУ). Такiх спажыўцоў яшчэ ў 2017— 2018 гг. было 90 тысяч, а летась —  ужо 120 тысяч, i ў гэтым годзе, чакаецца, iх стане яшчэ больш. Гэта тлумачыцца тым, што ў 2019-м людзям прапанавалi знiжкi за выкарыстанне iндывiдуальных прыбораў рэгулявання цеплаэнергii i разлiк па iх.

На 5 % менш на працягу трох гадоў могуць плацiць тыя, у каго прыборы ў кватэрах былi ўстаноўлены, але людзi не разлiчвалiся па iх паказчыках. I на 10 % менш плацяць уласнiкi, якiм такiя прыборы паставiлi ў рамках энергаэфектыўных мерапрыемстваў.

Жыхары 16 дамоў, якiя знаходзяцца ў Гродзенскай, Брэсцкай, Мiнскай, Магiлёўскай абласцях i ў сталiцы, пагадзiлiся павялiчыць энергаэфектыўнасць сваiх дамоў, згодна з леташнiм Указам Прэзiдэнта № 327, якi прадугледжвае сумесную аплату энергаэфектыўных мерапрыемстваў дома грамадзянамi i дзяржавай.

— Гэта жылыя дамы, капрамонт у якiх у асноўным запланаваны на 2021-ы або адбываецца сёлета. У доме ў Магiлёўскай вобласцi гэтыя мерапрыемствы ў рамках капрамонту ўжо выкананы: тут уцяплiлi фасад i дах, аднак комплекснай глыбiннай мадэрнiзацыi не было (жыхары двухпакаёвай кватэры ў iм цяпер будуць плацiць за выкананыя работы прыкладна па 10 рублёў у месяц на працягу дзесяцi гадоў), — акрэслiў Андрэй Рамашка. — Аб'ём работ па энергаэфектыўнасцi ў сваiм доме вызначаюць уласнiкi, зыходзячы з магчымай эфектыўнасцi i кошту мерапрыемстваў.

Комплексная мадэрнiзацыя дома, якая ўключае ў сябе ў тым лiку i рэканструкцыю сiстэм ацяплення, што дазваляе iндывiдуальна рэгуляваць i лiчыць цеплаэнергiю, згодна з разлiкамi праектнага iнстытута, можа ў далейшым зменшыць цеплаўжыванне будынка на 50 %. Нават уцяпленне толькi агароджваючых канструкцый ужо дае 15-20 % эканомii цеплаэнергii, нагадаў эксперт ЖКГ.

Кiламетры цепла- i водаправодаў, тоны вугалю i рэагентаў

Сталiца таксама цалкам гатовая да зiмы, запэўнiваюць спецыялiсты. Камунальныя прадпрыемствы Мiнска атрымалi 38 пашпартоў гатоўнасцi да зiмы (100 %). 627 дамоў, якiя належаць таварыствам уласнiкаў i знаходзяцца на самаабслугоўваннi, таксама «пашпартызаваны», расказаў Сяргей РУБАНАЎ, генеральны дырэктар Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркi:

— У межах падрыхтоўкi да зiмы выкананы шэраг работ. Адрамантаваны дахi, стыкi сценавых панэляў, уцеплены будынкi з цэнтральнай сiстэмай ацяплення. У 529 iндывiдуальных сядзiбах, дзе праведзены газ, праверылi гэтае абсталяванне, прачысцiлi 9246 дымавых каналаў i больш як 18,5 тысячы — вентыляцыйных.

На зiму Мiнску, як плануецца, спатрэбiцца 6628 тон супрацьгалалёдных рэагентаў, з iх ужо маецца прыкладна трацiна. У запасе знаходзiцца 50 % сумесяў для апрацоўкi дарог, па меры iх расходавання запасы будуць папаўняцца.

— Для апрацоўкi дарожна-вулiчнай сеткi ў Мiнску будзе прымяняцца пясчана-саляная сумесь, якая больш чым на 95 % складаецца з пяску. Чыстую соль выкарыстоўваюць толькi падчас моцнай галалёдзiцы, каб хутка прывесцi пакрыццё дарогi ў нармальны стан, — удакладнiў Уладзiмiр ЛЕБЕДЗЬ, начальнiк упраўлення гарадской гаспадаркi i энергетыкi Мiнгарвыканкама.

Прадпрыемствам «Мiнсккамунцепласеткi» выкананы прафрамонт i выпрабаванні абсталявання на 45 кацельных i 287 цэнтральных цеплапунктах, заменены 52 кiламетры трубаправода. «Мiнскводаканал» зрабiў прафiлактычнае абслугоўванне на 3145 кiламетрах водаправода i прамыўку 708 кiламетраў сетак i вадаводаў. На кожным прадпрыемстве сфармiраваны аварыйныя брыгады, сёння гэта 245 чалавек у 93 брыгадах, удакладнiў гендырэктар. На выпадак аварыi маюцца таксама дзве модульныя кацельныя.

— Заменена i адрамантавана больш як 100 кiламетраў цепласетак. 3091 спажывец цеплаэнергii i 487 цеплакрынiц атрымалi пашпарты гатоўнасцi. Усе аб'екты сацыяльнага прызначэння, аховы здароўя, адукацыi Мiнгравыканкама, культуры, спорту i турызму таксама маюць пашпарты на асенне-зiмовы перыяд 2020—2021 гг., — расказаў Уладзiмiр Лебедзь. — Падрыхтавана 135 тон вугалю, 668 м3 дроваў, 71 тона брыкета. Складскiя запасы палiва папаўняюцца па меры рэалiзацыi.

763 адзiнкi тэхнiкi «Гаррамаўтадара» гатовыя да работы ўзiмку. Для складзiравання снегу прадугледжана дзевяць асноўных i рэзервовыя пляцоўкi (для часовага складзiравання), а таксама магутнасцi снегаплавiльнага пункта.

Мегаваты замест кубаметраў

Сталiчная вобласць назапасiла 1000 тон мазуту, каля 290 тысяч кубаметраў драўнiны, у тым лiку 60 тысяч кубаметраў палiўных шчэпак, каля 20 тысяч тон торфу. Камунальнiкамi сталiчнай вобласцi зроблены прафрамонт сiстэм ацяплення ў 6200 дамах, адрамантавана каля 22 тысяч стыкаў панэляў i каля 50 тысяч квадратных метраў даху.
У 730 дамах адрамантавана электраабсталяванне, 56 бойлераў i каля 390 балконаў, выпрабавана 2870 кiламетраў цепласетак. На балансе маюцца тры блочна-модульныя кацельныя, заменена каля 28 неэканамiчных i неэфектыўных катлоў, прывёў лiчбы гатоўнасцi да зiмы Сяргей ДУДЗIЧ, начальнiк упраўлення вытворчасцi, будаўнiцтва i развiцця жыллёва-камунальнай гаспадаркi Мiнскай вобласцi:

— Мы ўстанаўлiваем катлы, якiя працуюць на пялетах цi шчэпках замест катлоў на дровах, у асноўным на падвальных кацельных. Такiм чынам пазбаўляемся ад устаноўленых нагрузак, а абсталяванне падбiраецца пад фактычную нагрузку, каб выключыць завышаны расход палiва. Стараемся аптымiзаваць работу кацельных, устанаўлiваем аўтаматызаваную падачу палiва.

У пасёлку Лугавая Слабада (Мiнскi раён) падчас рэканструкцыi кацельнай устанавiлi кацёл на шчэпках магутнасцю 2 МВт i дадаткова ўстанавiлi два электракатлы, якiя летам забеспячваюць людзей гарачай вадой. На кацельнай у Фанiпалi працуе электракацёл магутнасцю 1 МВт, што iстотна здымае нагрузку па гарачай вадзе i летам таксама забяспечвае ёй дамы. Згодна з праграмай аб пераводзе кацельных i ўстаноўцы электракатлоў, на кацельнай у Барысаве плануецца ўстанавiць кацёл на 10 МВт у 2025 годзе.

Замянiць кубаметры дроў мегаватамi электраэнергii ў Беларусi могуць i гаспадары хат, якiя абаграваюцца печкай. Для такiх сядзiб прадугледжана магчымасць перавесцi пячное ацяпленне на электрычнае. Аднак зрабiць гэта, маючы толькi адно жаданне, пакуль немагчыма. У краiне iснуе праблема недастатковасцi магутнасцяў электрасетак.

— Ва ўсiх аблвыканкамах ёсць спiсы дамоў, якiя неабходна пераводзiць з пячнога ацяплення на электрычнае. Гэты пералiк узгоднены з Мiнiстэрствам энергетыкi, i там, дзе была магчымасць правесцi работы, дамы ўжо пераведзены на новы варыянт ацяплення. Гэта прыкладна 100 дамоў, — пракаментаваў праблему Андрэй Рамашка. — Праблема прыстасаванасцi электрасетак да забеспячэння падключанай нагрузкi сёлета разглядалася ва ўрадзе i па спiсах, якiя прадаставiлi выканкамы, прадпрыемствы Мiнэнерга будуць праводзiць работу па магчымай рэканструкцыi сетак.

Iрына СIДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.