Вы тут

Якія праблемы ўзнімалі жыхары Гомельшчыны падчас прыёму ў Гомельскім аблвыканкаме


Сустрэча з старшынёй аблвыканкама Генадзем Салаўём адбылася 7 кастрычніка.


Свой зварот накіраваў жыхар Жлобіна, якога абурае навязаная «творчасцю графіцістаў». Па словах мужчыны, у пад’ездзе шматпавярховага дома, дзе ён пражывае, «атакі» графіцістаў здараліся ўжо шэсць разоў. Мужчына заўважыў, што дакладна такія ж надпісы з’яўляліся на аб’ектах камунальнай уласнасці, інжынерных канструкцыях, дарожных знаках.

«Мы зрабілі рамонт у пад’ездзе, паставілі відэакамеры, і хлопцы трапілі на відэа. Але чаму яны не прыцягнутыя да адказнасці? Так, многае робіцца ўладамі, горад папрыгажэў за апошні час, але трэба пазбавіцца ад гэтай банды», — агучыў пазіцыю жыхар райцэнтра. Ён таксама дадаў, што ўсе хочуць жыць добра, але часцяком трэба пачаць з самога сябе, са свайго пад’езда, сваёй прыдамавой тэрыторыі.

«У Жлобіне прызначаны новы старшыня райвыканкама. Перакананы, што ён прыкладзе ўсе намаганні, каб зрабіць горад яшчэ больш прыгожым, утульным, — адзначыў Генадзь Салавей. — Ваша пытанне правільнае. Дзякуй за грамадзянскую пазіцыю».

Да губернатара звярнуліся жыхары пасёлка Юбілейны, што ў Гомельскім раёне. Людзі застаюцца жыць у некапітальных дамах пасляваеннай пабудовы, якія прызнаныя непрыдатнымі для пражывання і напалову выселеныя. Але ж турбуе месцічаў іншае:

«Водаправодная вада не адпавядае патрабаванням СанПіН, у ёй шмат жалеза. Быў пітны калодзеж, але яго засыпалі, таму што прызналі непрыдатным», — растлумачылі грамадзяне.

Цяпер перад Гомельскім водаканалам пастаўленая задача прапрацаваць меры па сістэме водазабеспячэння.

Між тым, мясцовыя з таго ж Юбілейнага паскардзіліся і на дрэннае вулічнае асвятленне, выказалі і прэтэнзіі да работы мясцовай крамы. Усе пытанні, узнятыя жыхарамі пасёлку, даручана вырашыць адказным службам.

На прыёме сямейная пара — уладальнікі дачы ў Гомельскім раёне — распавяла, што ўжо шмат гадоў сусед не дае ім жыцця. Яны ўпэўненыя, што суседскі гараж пабудаваны на іх зямлі. Да таго ж на іх участак ідзе зліў з чужога гароду. Працягваюцца і спрэчкі па вызначэнні зямельнай мяжы.

Ну думку Салаўя, тут патрэбна прававая ацэнка, каб прыняць канкрэтнае рашэнне. «Сітуацыю трэба дэталёва вывучаць», — перакананы старшыня аблвыканкама.

Па дапамогу ў вырашэнні зямельных спрэчак да кіраўніка рэгіёну звярнуліся і жыхары абласнога цэнтра, аграгарадка Краснае Гомельскага раёна. Па гэтых зваротах таксама будуць працаваць адказныя службы.

Між тым жыхар аграгарадка Крыўск Буда-Кашелёўскага раёна расказаў, што мае досвед працы ў сельгаспрадпрыемстве, цяпер вядзе асабістую дапаможную гаспадарку. Ён урабляе сад, вырошчвае кукурузу, іншыя культуры і плануе пашырацца, адкрываць фермерскую гаспадарку. Для гэтага патрэбныя ў тым ліку дадатковыя зямлі.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама прапанаваў вяскоўцу падрыхтаваць бізнес-план.

На прыёме акрамя гэтага жыхары Гомельшчыны ўзнялі пытанне ўладкавання пешаходных пераходаў каля дашкольных устаноў адукацыі. Ішла таксама размова аб рамонце дзіцячай паліклінікі ў Навабеліцкім раёне Гомеля. Па ўсіх агучаных пытаннях кіраўніком аблвыканкама дадзены канкрэтныя даручэнні.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.