На сцэне Вялiкага тэатра Беларусi 13 кастрычнiка адбылася прэм'ера балета Пятра Чайкоўскага «Шчаўкунок» у новай аўтарскай рэдакцыi харэографа i пастаноўшчыка, народнага артыста СССР i Беларусi Валянцiна Елiзар'ева. Тэлеканал «Беларусь 3» першы правёў запiс абноўленага спектакля i пакажа яго ў эфiры 1 лiстапада.
Ва ўсе гады казачная гiсторыя Шчаўкунка, расказаная на мове пластыкi, прыцягвала ўвагу як самых юных, так i дарослых аматараў балета. Упершыню прадстаўлены ў 1982-м, сусветна вядомы спектакль у пастаноўцы дырыжора Аляксандра Анiсiмава, харэографа Валянцiна Елiзар'ева i сцэнографа Яўгена Лысiка стаў адной з вiзiтак Вялiкага тэатра Беларусi.
У 88-м сезоне маэстра Валянцiн Елiзар'еў прапануе публiцы сваё аўтарскае пераасэнсаванне «Шчаўкунка», а ў якасцi дырыжора-пастаноўшчыка новай рэдакцыi выступiў Вячаслаў Чарнуха-Волiч.
Здымачная група медыяхолдынга разам з першымi гледачамi наведала прэм'ерны паказ «Шчаўкунка», а ўсе астатнiя ўбачаць HD-тэлеверсiю спектакля ў нядзелю, 1 лiстапада, на сацыякультурным тэлеканале.
Алена ДРАПКО
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.