Вы тут

Як дэпутаты аналізуюць цэны на прадукты харчавання першай неабходнасцi


Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў працягваюць аналiзаваць цэны на прадукты харчавання першай неабходнасцi. Член Пастаяннай камiсii па заканадаўстве, дэпутат ад Гомельскай-Савецкай выбарчай акругi № 34 Iрына Даўгала, да якой апошнiм часам звяртаюцца выбаршчыкi, заклапочаныя ростам кошту пэўных прадуктаў айчыннай i замежнай вытворчасцi, разам з прафсаюзным спецыялiстам вывучыла сiтуацыю.


Даступнасць па цане сацыяльна значнага харчовага набору для ўсiх катэгорыi грамадзян — гэта пытанне, якое заўжды павiнна быць на кантролi, ставiць для сябе задачу Iрына Вiктараўна. У гэтай iнiцыятыве дэпутата падтрымала таксама Гомельскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў. Яго супрацоўнiкi трэцi год запар праводзяць штомесячны манiторынг цэн на сацыяльна значныя прадукты харчавання i неабходныя тавары асабiстай гiгiены. Сёлета, у апошнiя месяцы, аналiз цэн па гэтых катэгорыях тавараў — штотыднёвы.

Такая сумесная работа па кантролi з ростам цэн больш эфектыўная, адзначае дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Iрына Даўгала:

— Для вывучэння дынамiкi цэн намi быў абраны значны па памеры i пакупнiцкiм попыце гандлёвы аб'ект Гомеля, якi знаходзiцца на тэрыторыi Гомельскай-Савецкай акругi, ад якой мяне абралi выбаршчыкi, — тлумачыць Iрына Вiктараўна. — Рынак «Давыдаўскi» знаходзiцца ў той частцы горада, дзе, акрамя маштабнага жылога масiву, побач — адразу тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, фактычна такi «студэнцкi гарадок». Акрамя таго, праз рынак праходзяць рэйсавыя аўтобусы, на якiх у Гомель з рэчыцкага напрамку дабiраюцца жыхары многiх райцэнтраў, — дэпутат звяртае увагу, што на падобных маштабных гандлёвых пляцоўках асаблiва важна ацанiць даступнасць коштаў на харчовыя тавары першай неабходнасцi. Мясцовыя пакупнiкi — самыя розныя сацыяльныя групы насельнiцтва не толькi Гомеля, але i вобласцi.

— Мы звярнулi ўвагу на тое, што цэны даволi адрознiваюцца. Кошт тавараў у многiм залежыць ад таго, цi сам вытворца прадае — фермер, прыватны прадпрымальнiк цi ўласнiк, якi мае лiшкi садавiны i агароднiны, — альбо рэалiзуе перакупшчык, — адзначае дэпутат. — Але ў цэлым на асноўны харчовы набор цэны ў розных прадаўцоў адрознiваюцца нязначна. Заклапочанасць выклiкала толькi цана на алей. Рост цэн на яго ад 40 да 70 % у залежнасцi ад аб'ёму тары i фiрмы-вытворцы. Гандляры такi скачок цаны тлумачаць неўраджаем сланечнiку ў краiне-суседцы, — звяртае ўвагу Iрына Вiктараўна.

Дэпутат адзначыла, што падчас вывучэння цэн на рынку парадавала работа з пакупнiкамi мясцовых сельгасвытворцаў Гомельшчыны.
Яны рэалiзуюць садавiну, агароднiну, малочную i мясную прадукцыю, рыбу, паўфабрыкаты i кансервацыi праз фiрмовыя гандлёвыя пункты. Прадукцыя гомельскiх гаспадарак карыстаецца асаблiвым попытам.

Продаж сельгаспрадукцыi мясцовых вытворцаў на гарадскiх кiрмашах, рынках i ў крамах — апошнiм часам на асаблiвым кантролi i супрацоўнiкаў гарадскога аб'яднання прафсаюзаў, адзначае Маргарыта Хадзiчэнка, старшыня Гомельскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў. Яна тлумачыць, што атрыманая пасля манiторынгу цэн iнфармацыя накiроўваецца ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi.

— Што датычыцца продажу сацыяльна значных харчовых i прамысловых тавараў, якiя павiнны быць даступныя па цане ўсiм катэгорыям грамадзян, то мы штотыднёва аналiзуем цэны па 23 вызначаных пазiцыях, i штомесяц — па 72 гандлёвых пазiцыях, — тлумачыць Маргарыта Мiкалаеўна. — У цэлым па краiне для кантролю абраны 274 крамы, у якiх мае калегi — кiраўнiкi раённых i гарадскiх аб'яднанняў прафсаюзаў — штотыдзень праводзяць манiторынг цэн.

Гэта работа неабходная, каб своечасова праiнфармаваць органы ўлады горада i вобласцi, i абагульнiць звесткі на рэспублiканскiм узроўнi. Старшыня Гомельскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў кожны тыдзень праводзiць аналiз цэн у дзвюх крамах на тэрыторыi Гомеля.

— Зафiксаваныя цэны пасля неабходна ўнесцi на адмысловы партал, створаны ФПБ, — дадае Маргарыта Хадзiчэнка. Яна тлумачыць, якiм чынам iнфармацыя з рэгiёнаў абагульняецца, пасля накiроўваецца ў Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю, потым перадаецца ва ўрад i Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта.

У Гомельскай вобласцi супрацоўнiкi аб'яднання прафсаюзаў такiм чынам аналiзуюць цэны ў 44 крамах.

— З моманту пачатку гэтай работы ў 2017 годзе вырашаны шэраг значных пытанняў у адносiнах цэнавытворчасцi на тавары i паслугi, — звяртае ўвагу старшыня Гомельскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў. — Так, спынены беспадстаўны рост кошту пражывання ў iнтэрнатах, павышэнне цэн на дзiцячае харчаванне. Менавiта па iнiцыятыве Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi сёлета ўведзена дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя прадукты. Як вынiк, зараз у абласным цэнтры, напрыклад, мы не заўважаем рэзкага росту цэн на асноўныя групы прадуктаў харчавання.

На такiя тавары, як малако, масла, смятана, кефiр, хлебабулачныя вырабы, бакалея i цукар, назiраецца рост да 10 капеек, адзначаюць супрацоўнiкi аб'яднання прафсаюзаў падчас манiторынгу цэн у крамах рэгiёна.

Мiж тым вопыт падобнай сумеснай работы па кантролi за цэнамi з боку дэпутата i прафсаюзных спецыялiстаў плануецца працягнуць i надалей. Дарэчы, калi падчас наведвання аб'екта гандлю ўзнiкнуць сумненнi ў якасцi пэўнай прадукцыi, Iрына Даўгала як дэпутат можа скарыстацца сваiм правам — заклiкаць адказныя органы да праверкi тавараў, iнiцыяваць правядзенне экспертызы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: У краму разам з дэпутатам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. Буйныя крэдыты зараз лепш не браць. Паспрабуйце прывесці думкі і пачуцці ў парадак. І перастаньце гібець, зазірніце ў сябе, ураўнаважце эмацыянальны стан. Зараз самы час для наладжвання згубленых сувязяў, якія спатрэбяцца ў найбліжэйшай будучыні. Не забывайце пра родных і блізкіх.

Спорт

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Сяргей Кавальчук: У спорце вышэйшых дасягненняў адна мэта — быць лепшымі

Міністр спорту і турызму пра жыццё беларускага спорту. Шчыра і аб’ектыўна.