Вы тут

Медыцынскія маскі з рэгіянальным каларытам вырабляюць у маларыцкім Цэнтры народнай творчасці


Загадчыца маларыцкага Цэнтра народнай творчасці Валянціна Мікалаеўна СТРУНЕЦ расказала, што для вытворчасці ахоўных масак яны выкарыстоўваюць у асноўным рэшткі льняной тканіны, што застаюцца ад вырабу касцюмаў.


— Мы яшчэ ў першую хвалю эпідэміі зрабілі некалькі сродкаў індывідуальнай абароны. Знайшлі выкрайкі, пашылі  галоўным чынам для сябе, — расказала Валянціна Мікалаеўна. — У звычайных медыцынскіх масках, як правіла, дыхаць цяжка. Ну і падумалі тады пра лён як незамянімы матэрыял з гаючымі якасцямі. Вось яго і скарысталі.

Танюткае палатно, вытканае мясцовымі майстрыхамі, складае ўнутраны слой маскі, зверху яе абшываюць баваўняным палатном з маларыцкім арнаментам. Атрымліваецца і практычна, і арыгінальна, можна дарыць як сувенір. Маска шматразовага выкарыстання, яна добра мыецца.

— Нават самі не чакалі, што такі попыт будзе, — працягвае загадчыца Цэнтра народнай творчасці. — Вось і сёння зайшоў маларытчанін і замовіў пяць штук у падарунак сябрам з Расіі. Некаторыя купляюць маскі менавіта для навагодніх падарункаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з сайта Цэнтра

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.