Вы тут

У Беларусі дарожны збор заменяць транспартным падаткам


У Беларусі з 1 студзеня прапануецца адмяніць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, замест яе будзе транспартны падатак, памер якога будзе ніжэйшы за дзяржпошліну. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс на 2021 год, паведаміў сёння першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на пашыраным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, інфармуе БЕЛТА.


Мяркуецца, што з 1 студзеня 2021 года дзяржпошліна будзе адменена, што дазволіць вырашыць праблему ўвязкі яе выплаты з праходжаннем тэхнічнага агляду. Замест дзяржпошліны прадугледжваецца ўстанаўленне транспартнага падатку ў адносінах да арганізацый і фізічных асоб.

«З улікам пастаянных выдаткаў дзяржавы на стварэнне і развіццё дарожнай інфраструктуры транспартны падатак салідарна будуць выплачваць ўсе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у базе ДАІ МУС. Такім чынам, будзе вырашана пытанне прыцягнення да фінансавання гэтых расходаў тых уладальнікаў транспартных сродкаў, якія ў цяперашні час ўхіляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны і, адпаведна, ад праходжання тэхнічнага агляду», - растлумачыў Дзмітрый Кійко.

Пры гэтым, паводле слоў першага намесніка міністра, для больш справядлівага збірання транспартнага падатку прапануецца шэраг навацый.

Так, стаўкі падатку ў параўнанні з дзейнымі стаўкамі дзяржпошліны могуць знізіцца ў сярэднім на 25% для фізычных асобаў і 15% для арганізацый.

Падатак будзе спаганяцца за год зыходзячы з фізічных параметраў аўто і фактычнага часу валодання транспартным сродкам.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.