Вы тут

Выхаванцам Магілёўскага спецпрафтэхвучылішча падаравалі музычнае абсталяванне


У рамках акцыі «Нашы дзеці» падлеткі з Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі атрымалі музычнае абсталяванне.


Яго перадаў установе міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, які нядаўна пабываў тут у гасцях, паведамілі ва ўстанове. Разам з міністрам установу наведаў рэктар МДУ імя А. Куляшова Дзяніс Дук.

Госці азнаёміліся з умовамі пражывання і вучобы падлеткаў, ацанілі прафесійныя навыкі, якія яны тут набываюць. 

На сёння ў вучылішчы знаходзіцца 49 падлеткаў, якія трапілі сюды за розныя правапарушэнні. Тут яны перавыхоўваюцца і адначасова набываюць карысныя веды па такім рабочым прафесіям як будаўніцтва і дрэваапрацоўка. 

Таксама ў рамках акцыі «Нашы дзеці» 12 выхаванцаў гэтай установы наведалі храм-помнік гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: m.onlinetrade.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.