Вы тут

Першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк падарыў школе, у якой вучыўся, габеленавае пано


Падарунак школе № 40 перадаў старшыня Магілёўскага абкама БРСМ Уладзімір Паўлоўскі, праінфармавалі ў прэс-службе аблвыканкама.


Ад імя першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ён выказаў словы падзякі педагагічнаму калектыву і пажадаў настаўнікам і іх вучням шчаслівага новага года. 

«Няхай 2021 год апраўдае ўсе чаканні — шчодра адорыць моцным здароўем і дабрабытам, зробіць свет ярчэй і дабрэй для ўсіх пакаленняў нашай шматнацыянальнай і дружнай беларускай сям'і», — гаворыцца ў віншаванні. 

Уладзімір Паўлоўскі ўпэўнены, што габеленавае пано з выявай беларускіх абшараў упрыгожыць інтэр’ер роднай школы.

Перад гледачамі выступілі артысты сталічнага Моладзевага тэатра эстрады, была паказана шоу-праграма «Музычны калейдаскоп», у якой прынялі ўдзел  прадстаўнікі ансамбля «Верасы», групы «PROвакацыя», беларускія выканаўцы  Дзмітрый Сяргееў, Вольга Калеснікава, Шыр. 

Мерапрыемства адбылося ў  рамках рэспубліканскай акцыі «Майстры мастацтваў — дзецям».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота прэс-службы Магілёўскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.