Вы тут

10 тысяч кіламетраў чыгункі


У Кітаі плануецца пабудаваць каля 10 тысяч кіламетраў новых чыгуначных ліній у трох буйных гарадскіх кластарах на працягу наступных пяці гадоў, каб палегчыць рэгіянальную сувязь. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Да 2025 года ў рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, дэльце ракі Янцзы і зоне Вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь сфарміруюцца чыгуначныя сеткі, якія складаюцца з міжгародніх, а таксама гарадскіх і прыгарадных ліній, паведамляецца ў заяве ведамства. Пасля завяршэння работ міжгароднія паездкі ў межах гэтых гарадскіх кластараў будуць займаць менш за дзве гадзіны, а час паездак у межах мегаполісаў скароціцца менш чым да гадзіны.

Па дадзеных дзяржкамітэта, у бліжэйшыя тры гады будзе пабудавана каля 6 тыс. км запланаванай чыгункі. Паскарэнне будаўніцтва міжгароднай чыгункі, а таксама гарадскіх і прыгарадных ліній паслужыць ключавой апорай для скаардынаванага рэгіянальнага развіцця ў дадзеных раёнах.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.