Вы тут

Навагодні зварот Лукашэнкі стаў абсалютным лідарам па тэлепраглядзе ў Беларусі


Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стаў абсалютным лідарам па тэлеглядзе ў краіне, паведамляе БЕЛТА.


Больш за 6,5 млн. беларускіх грамадзян паглядзелі ў навагоднюю ноч зварот Прэзідэнта. Крыніцы звестак аб праглядзе: статыстыка тэлеглядзення на платформе ZALA, ад Белтэлекам — MediaMetrix, а таксама даследаванне тэлеглядзення з выкарыстаннем піплметрыі, якое праводзіць арганізацыя «Рэальнае вымярэнне». «Два розныя, не звязаныя паміж сабой, спосабы збору дадзеных далі прыкладна роўныя паказчыкі: доля лінейнага прагляду Навагодняга віншавання склала ад 70 % да 78 %. Да гэтай лічбы варта дадаць тых, хто паглядзеў зварот ужо пазней, у рэжыме адкладзенага прагляду», — распавялі раней у навінавым эфіры «Беларусь 1».

Больш за тое, абедзве выкарыстаныя сістэмы збору дадзеных не фіксуюць гасцявы прагляд, а з улікам асаблівасцяў навагодніх традыцый гэты няўлічаны фактар здольны аказваць істотны ўплыў на рэальныя паказчыкі тэлеглядзення ў бок яго павелічэння.

Навагодні зварот Прэзідэнта таксама да гэтага часу ўваходзіць у трэнды YouTube. На YouTube-каналах найбуйнейшых у краіне дзяржСМІ ў яго агулам ужо каля 1 млн. праглядаў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.