Вы тут

Больш за 90 тысяч жылых «квадратаў» будуецца для мінчан у Чыжоўцы


Наваселля чакаюць тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У пераважнай большасці гэта тычыцца шматдзетных сем’яў.


Зараз на месцы былой вёскі Карзюкі ідзе актыўнае будаўніцтва шматпавярховікаў для чаргавікоў: два 19-павярховыя «слупкі» мапідаўскай серыі М-111-90 ужо ўпрыгожваюць гэты квартал, на падыходзе некалькі 9-павярховак.

Як паведаміў «Звяздзе» намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Мінскбуд» Васіль КАСАВЕЦ, прадпрыемства выступае заказчыкам па будаўніцтве двух жылых мікрараёнаў — Чыжоўка-6А і Чыжоўка-6. І калі ў першым агульны выгляд ужо праглядаецца — хутка да здачы ў эксплуатацыю рыхтуюцца чатыры жылыя дамы (усяго генпланам прадугледжана восем дамоў і адзін дзіцячы садок — заўв. «Зв».), то ў другім — тэхніка яшчэ не пачынала працаваць, але хутка сітуацыя зменіцца.

— У сакавіку-красавіку мы плануем распачаць будаўніцтва ў другім мікрараёне, які знаходзіцца праз дарогу ад першага, — тлумачыць суразмоўнік. — У мікрараёне Чыжоўка-6 будзе пяць жылых дамоў.

Па словах Васіля Касаўца, агульная плошча жылых «квадратаў» у гэтых мікрараёнах будзе складаць больш за 90 тысяч: каля 60 тысяч у першым, другім — 30-35 тысяч метраў квадратных.

— Жыллё будуецца для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у асноўным — гэта шматдзеныя сем’і, — акцэнтуе ўвагу суразмоўнік. 

Ён удакладніў, што мікрараён Чыжоўка-6А зараз знаходзіцца ў актыўнай стадыі будаўніцтва і на сенняшні дзень «Мінскбуд» займаецца ўводам чатырох жылых дамоў. Далей — з лютага па красавік — згодна з вызначанымі тэрмінамі будуць уводзіцца ў эксплуатацыю астатнія дамы. Па планах, завяршэнне буданіцтва гэтага мікрараёна прадугледжваецца ў другім квартале бягучага года.

Трэба сказаць, што паралельна тут развіваецца інфраструктура: праектуюцца і будуюцца вуліцы, транспартныя развязкі. Для зручнасці будучых жыхароў (акрамя жылля і дзіцячага садка) запраектавана размяшчэнне і чатырох паркінгаў, разлічаных на 250 машына-месцаў кожны.

— Адзін паркінг ужо ў працэсе будаўніцтва, далей (па меры ўзвядзення жылля) будзем працягваць буданіцтва астатніх паркінгаў, — сцвярджае Васіль Касавец. 

Дарэчы, як адзначаў раней генеральны дырэктар ДВА «Мінскбуд» Аляксандр ЦЕРАХАЎ, прыярытэтным напрамкам дзейнасці мінскіх будаўнікоў летась было ўзвядзенне жылля для тых, хто мае патрэбу і будаўніцтва аб’ектаў рэспубліканскай і гарадской інвестпраграм. У сціснутыя тэрміны завершана рэканструкцыя плошчы Перамогі, адкрыты новыя станцыі метро, уведзены ў эксплуатацыю сучасныя корпусы ўстаноў аховы здароўя, пабудаваны школы і дзіцячыя садкі.

Наша даведка

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Мінскбуд» з’яўляецца найбуйнейшай у краіне арганізацыяй па ўзвядзенні аб’ектаў жыллёвага і грамадзянскага будаўніцтва, у тым ліку жылля ў індустрыяльным выкананні.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Жалезнае братэрства. Як развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і Кітая?

Жалезнае братэрства. Як развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і Кітая?

29 гадоў таму былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі.

Грамадства

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Матывацыя праз гейміфікацыю, або як працуюць механізмы гульні ў адукацыі

Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.

Культура

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

Падмурак Трэцяга Рэнесансу закладваецца ва Узбекістане

У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.