Вы тут

Аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу ўжо атрымаў 17 тысяч прапаноў


Аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу ўжо атрымаў 17 тысяч прапаноў. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч у інтэрв’ю праграме «Контуры», якая выйшла ў эфір на тэлеканале АНТ.


«Усяго ў арганізацыйны камітэт ужо паступіла 17 тысяч прапаноў, якія цяпер абагульняюцца. Я мяркую, што па выніках абрання дэлегатаў і іх працы ў сябе ў рэгіёнах, на месцах, мы таксама атрымаем вялікі пералік прапаноў, якія дазволяць нам у канчатковым выніку сфармаваць вобраз Беларусі будучыні», - адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Ён нагадаў, што звароты прымаюцца у тым ліку праз сайт УНС vsebel.by«Дарэчы, на сайт ужо паступілі сотні паведамленняў — ад мясцовай праблематыкі да пытанняў агульнадзяржаўнага ўзроўню».

Намеснік кіраўніка АП лічыць, што Усебеларускі народны сход павінен адказаць на сённяшнія запыты грамадства. «Прычым не толькі тых, хто пражывае ў сталіцы. Маё цвёрдае перакананне, што па-сапраўднаму моцнай нашу краіну робяць толькі моцныя рэгіёны. Таму я лічу, што адным з прыярытэтаў новай пяцігодкі павінна стаць рэгіянальнае развіццё. Безумоўна, ужо нямала робіцца ў гэтым кірунку, але трэба рухацца далей, шукаць нейкія новыя кропкі росту», - сказаў ён.

Андрэй Кунцэвіч таксама выказаўся за далейшую дэбюракратызацыю дзяржапарату. «Няма чаго хаваць — ёсць прыклады, калі, скажам так, некампетэнтнасць або хамства асобных чыноўнікаў перакрэслівае намаганні цэлых органаў дзяржаўнага кіравання», — канстатаваў ён.

Як заявіў Андрэй Кунцэвіч, сярод дэлегатаў УНС — самыя розныя людзі па сваёй прафесійнай прыналежнасці, узросту, узроўні адукацыi, па поглядах на прыярытэты дзяржаўнай палітыкі. «Мяркую, што менавіта гэта разнастайнасць дазволіць нам намацаць верны вектар развіцця краіны. Яны цвёрда разумеюць, што краіна — гэта не пра катлеты і не пра стужачкі, краіна — гэта пра лёсы людзей, лёсы іх дзяцей і ўнукаў», - сказаў Андрэй Кунцэвіч.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.