Супрацоўнікамі наркакантролю Жодзінскага ГАУС затрыманы 34-гадовы мясцовы жыхар, які па месцы жыхарства захоўваў больш як за трыста грам марыхуаны. Пра гэта інфармуе МУС.
Мужчына растлумачыў, што лісце канопляў сабраў летам у Смалявіцкім раёне і высушыў для далейшага ўласнага спажывання.
Падчас агляду месца здарэння таксама выяўленыя і канфіскаваныя прадметы, спецыяльна прыстасаваныя для спажывання наркотыку.
Паводле заключэння эксперта, прадстаўленае на даследаванне рэчыва расліннага паходжання зялёна-карычневага колеру з рэзкім пахам з'яўляецца марыхуанай - небяспечным наркатычным сродкам.
Заведзена крымінальная справа.
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Любоўных гісторый, якія прыцягваюць павышаную ўвагу грамадства, нямала.
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.