Вы тут

600 тысяч станцый 5G


Мяркуюць пабудаваць сёлета ў Паднябеснай.


Такія ўнушальныя лічбы агучыў міністр прамысловасці і інфарматызацыі КНР Сяа Яцын, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле яго слоў, у 2021 годзе міністэрства плануе паслядоўна садзейнічаць будаўніцтву і прымяненню сетак 5G, паскорана пашыраць зону пакрыцця ў буйных гарадах. Ведамства засяродзіць увагу на 10 вядучых галінах і сфарміруе 20 тыповых сцэнарыяў прамысловага прымянення сетак, разгорне выпрабавальныя пляцоўкі прамысловых сетак і своечасова абвесціць план па некаторых палосах частот у дыяпазоне міліметровых хваль, дадаў міністр.

Таксама працягнецца работа па аптымізацыі і мадэрнізацыі сеткі, павелічэнні колькасці карыстальнікаў гігабітнага Інтэрнэту да больш чым 200 мільёнаў чалавек і спынення парушэнняў правоў і інтарэсаў карыстальнікаў з дапамогай разнастайных дадаткаў.

Прэв’ю: mediasat.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.