Вы тут

«Самае галоўнае для кожнага — спакой у роднай Беларусі»


Юрый КРЫВАШЭЙ, кіраўнік народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці:


— На Усебеларускі народны сход іду з прапановай захавання, адраджэння і папулярызацыі аўтэнтычнага фальклору ў Беларусі. Лічу, што гэтай тэме вельмі важна аддаць асаблівую ўвагу, бо кожная краіна мае сваю фальклорную спадчыну: у адных яна захоўваецца, перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ў іншых паступова забываецца і сыходзіць у нябыт. На жаль, сёння аўтэнтычны фальклор у нас перастае быць шырока распаўсюджанай культурнай з'явай, але на працягу многіх стагоддзяў з ім жыў, працаваў і адпачываў народ. Вельмі мала засталося тых майстроў, якія сваімі рукамі вырабляюць беларускія народныя інструменты: дыятанічныя цымбалы, ліры, дуды, жалейкі, дудкі. Аднак жа ў нас ёсць тыя, хто транслюе аўтэнтычную музыку, хто мог бы перадаваць маладым пакаленням беларусаў рэгіянальныя асаблівасці ігры на народных інструментах, дэманстраваць лакальную спецыфіку выканання старадаўніх песень і былін той ці іншай мясцовасці. Менавіта аўтэнтычны фальклор становіцца тым сродкам, які дае магчымасць падкрэсліць самабытнасць і ўнікальнасць нацыянальных традыцый.

Як вядома, Усебеларускі народны сход падводзіць вынікі папярэдніх пяці гадоў і ставіць задачы на наступную пяцігодку. І на сённяшні дзень адной з галоўных задач Усебеларускага народнага сходу павінна стаць выпрацоўка эфектыўных механізмаў па рашэнні першачарговых праблем, актуальных для любога грамадзяніна краіны. Самае галоўнае для практычна кожнага з нас — гэта спакой у роднай Беларусі, развіццё розных кірункаў дзейнасці, у тым ліку і далучэнне новых пакаленняў беларусаў да арыгінальнай музычнай спадчыны, узоры якой будуць транслявацца на розных фестывалях і канцэртах. Цесная сувязь з гістарычным мінулым роднай зямлі, са спецыфікай музычнай спадчыны сваёй малой радзімы, безумоўна, паспрыяе актывізацыі працэсу культурнай і нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота з асабістага архіва героя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...