Вы тут

Справа ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка перададзена ў суд


Справа ў дачыненні да топ-мэнэджараў Белгазпрамбанка перададзена ў суд, паведамляе сайт Генпракуратуры.


«Генеральная пракуратура вывучыла перададзеную з Камітэту дзяржаўнай бяспекі крымінальную справу ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка і прыйшла да высновы аб усебаковым і аб’ектыўным даследаванні яго абставінаў, поўнай адпаведнасці абвінавачвання сабраным па справе доказам. У сувязі з чым Генеральная пракуратура накіравала гэтую справу ў Вярхоўны суд для арганізацыі разгляду», — сцвярджаецца ў прэс-рэлізе.

Былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай і легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры. Шэсць іншых былых топ-менеджараў Белгазпрамбанка і адначасова намеснікаў Бабарыкі абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай. Крымінальны пераслед ажыццяўляецца і ў дачыненні да саўладальніка і кіраўніка ТАА «Актыўлізінг» за дачу хабару службовым асобам Белгазпрамбанка ў буйным памеры на суму не менш як $2,5 млн.

«У ходзе расследавання ўстаноўлена, што Бабарыка, калі быў старшынёй праўлення Белгазпрамбанка, з мэтай сістэматычнага атрымання незаконных грашовых узнагарод ад камерцыйных арганізацый стварыў з ліку сваіх намеснікаў арганізаваную групу. Гэтая група з пачатку 2004 па сярэдзіну чэрвеня 2020 года незаконна атрымлівала ад прадстаўнікоў камерцыйных структур хабары ў суме не менш за Br30,5 млн выключна ў сувязі з займаемым службовым становішчам за выкананне пэўных дзеянняў і спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выдачы крэдытных рэсурсаў банка», — адзначыла начальнік упраўлення.

Віктару Бабарыку ставіцца таксама ўчыненне ў 2018 годзе фінансавых аперацый па набыцці двух капiтальных будынкаў у сталіцы ў мэтах легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Віну ў інкрымінаваных злачынстваў абвінавачаныя, акрамя Бабарыкі, прызналі цалкам.

Адзначаецца, што праверку на дачыненне службовых асоб Белгазпрамбанка да карупцыйных злачынстваў праваахоўныя органы пачалі яшчэ ў 2018 годзе. Адным з падстаў для крымінальнага пераследу паслужылі матэрыялы, якія паступілі ў канцы 2019 года з Рэспублікі Кіпр у рамках аказання міжнародна-прававой дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.