Вы тут

Эканоміка прадпрыемства, інавацыйны праект і работа са зваротамі аказаліся ў цэнтры ўвагі сенатара


Эканоміка прадпрыемства, інавацыйны праект і работа са зваротамі аказаліся ў цэнтры ўвагі сенатара, які наведаў значныя аб'екты Аршанскага раёна.

У канцы працоўнага тыдня адбылася рабочая сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіла РУСАГА з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства «Аршанскі мясакансервавы камбінат», на якой абмяркоўваліся перспектывы развіцця прадпрыемства ў бягучым годзе.


Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, падчас рабочай паездкі сенатар таксама наведаў значны аб'ект Віцебскай вобласці, будаўніцтва якога знаходзіцца на кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Гаворка аб рэалізацыі інавацыйнага сельскагаспадарчага праекта пад Оршай — малочнатаварнага комплексу «Вусце».

Парламентарый звярнуў увагу на выкананне тэхналогіі пры запаўненні племянным пагалоўем буйной рагатай жывёлы гэтага комплексу і захаванне агульнага парадку на тэрыторыі.

Міхаіл Русы таксама вывучыў работу са зваротамі грамадзян у Аршанскім раёне. У прыватнасці, Міхаіл Іванавіч дэталёва азнаёміўся з жыллёвым пытаннем шматдзетнай сям'і, якое не можа вырашыцца працяглы час.

— Паспрабуем дапамагчы разабрацца ў гэтай сітуацыі, — цытуе сенатара «Аршанская газета». — Тут патрэбны індывідуальны падыход.

Старшыня камісіі таксама падкрэсліў, што вывучэнне практыкі работы са зваротамі грамадзян на месцах — гэта добры вопыт, свайго роду вучоба.

Толькі за мінулы год старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні разгледзеў больш за тысячу зваротаў грамадзян. І ў асноўным гэта былі пытанні ЖКГ, якія датычацца прававых аспектаў і зямельнага заканадаўства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.