Вы тут

У Віцебскай філармоніі выступіць выпускнік Каралеўскай кансерваторыі ў Бірмінгеме


Малады піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў, які жыве ў Вялікабрытаніі, скончыў і Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага. Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной філармоніі.


Ён паказваў майстэрства выканання ў некалькіх прэстыжных залах Еўропы. Супрацоўнічаў з такімі аркестрамі як камерны аркестр фестывалю «Enigma» у Стратфардзе і з сімфанічным аркестрам Бірмінгема.

У 2018 годзе з гэтым калектывам Андрэй выступаў на адкрыцці адной з самых прэстыжных залаў Англіі — Bradshaw Hall (Бірмінгем). На мерапрыемстве тым  прысутнічалі члены Каралеўскай сям'і, канцэрт запісваўся кампаніяй BBC.

У жніўні пазамінулага года Андрэй выпусціў дыск з малавядомымі транскрыпцыямі Ф. Ліста на NAXOS — адной з самых запатрабаваных і прэстыжных гуказапісвальных кампаній у свеце.

У цяперашні час яркі і таленавіты музыкант вядзе актыўную выканальніцкую дзейнасць у Беларусі.

Канцэрт адбудзецца вечарам 4 сакавіка. Музыкант на фартэпіяна выканае творы Моцарта, Баха, Шапэна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.