Вы тут

Якімі імёнамі называюць дзяўчынак у Беларусі?


Сафія, Марыя, Ганна, Ксенія, Дар’я. Топ-5 самых папулярных імёнаў дзяўчынак у 2020-м вызначылі ў ЗАГСе. Пры гэтым у сталіцы трэцім па папулярнасці імем была Аліса, а пятым — Ева. На Гомельшчыне летась была ў попыце Паліна, у Віцебску — Настасся, у Магілёве — Мілана, а ў Гродна — Вікторыя. Толькі ў Мінску летась з’явілася 468 Сафій. А вось некаторыя імёны страчваюць папулярнасць. Сталічных Вольг у 2020-м пабольшала на 32, а Ірын — увогуле толькі на 15, расказала Вольга ШЫБКО, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Беларусі.


pixabay.com

Сярод рэдкіх і незвыйчайных імёнаў, якія бацькі выбіралі для дачок летась, Арыэла, Арфелфія, Алексія, Асія, Вірынея, Вірсавія, Дзіва, Жаміла, Зарана, Ілірыя, Іванка, Капіталіна, Касіяпея, Кірыя, Лаліта, Луна, Марфа, Мілаліка, Мальвіна, Мара, Рагнеда, Рукая, Самія, Саная, Петра, Славяна, Санай, Сімрана, Сандрынья, Урміла, Шанэль, Цвятана, Эвалет, Эля, Юсра, Юна, Ядзвіга, Ясна і іншыя.

— Тэндэнцыя называць дзяцей незвычайнымі, рэдкімі, а таксама старадаўнімі ўласнымі імёнамі, назіраецца апошнія некалькі гадоў, — расказала Вольга Шыбко. — Згодна статыстыцы ЗАГСаў, рэдкімі мёнамі называюць часцей менавіта дзяўчынак. Толькі ў Мінску, напрыклад, у запісах актаў аб нараджэнні імя 272 дзяўчынак сустракаецца толькі аднойчы. У сталіцы і іншых абласных цэнтрах найбольшая колькасць дзетак з унікальнымі мёнамі.

Бацькі ўправе выбраць для дзіцяці любое ўласнае імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі і нацыянальным традыцыям. Пры гэтым можна даць не больш як два ўласныя імені. Імя, якое будзе запісана ў акце аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным, нагадала прэс-сакратар.

Летась у Беларусі з падвоенымі імёнамі былі зарэгістраваны Ганна-Люцыя, Арыфе-Сафія, Варвара-Маргарыта, Дамініка-Аліса, Лейла-Ларыса, Лідзія-Луіза, Мелання-Аляксандра, Мія-Руслана, Стэфана-Марыя.

Цяпер становяцца незапатрабаванымі і рэдкімі модныя ў 80-х гадах мінулага стагоддзя Вольгі, Наталлі, Таццяны, а таксама папулярныя ў 60-х Ірыны, Алены, Святланы.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.