Вы тут

Вечар Паэзіі для закаханых: Кніга «Скарб» адкрывае паэтычны свет у Маладзечне


Самы любімы паэт сучасных беларускіх жанчын сустракаецца са сваімі чытачамі ў Маладзечне ў Малой зале Палаца культуры. Прэзентацыя кнігі «Скарб» Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА адбудзецца 17 сакавіка ў 18:00.


Фота з архіву «Звязды». Аўтар: Анатоль Кляшчук.

«У Вашым голасе квітнеюць астры,/ Якіх не бачыў я раней./ Мне зразумела ўсё і ўсё няясна…/ У Вашым голасе квітнеюць астры,/ І кожнай кветцы Бог сказаў: „Квітней…“/ Мне зразумела ўсё і ўсё няясна:/ Ці варты музыкі такой?!/ Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,/ Калі гучаць арфічна Вашы астры/ Па-над пустой канцэртнай асакой?..», — задае пытанні сабе і чытачам Леанід Дранько-Майсюк у творы, якім адкрываецца яго знакаміты цыкл «Вершы для А.»

Усе жадаючыя змогуць набыць новы паэтычны зборнік знакамітага пісьменніка і атрымаць аўтограф. Дарэчы, апошнім часам прэзентацыі кнігі «Скарб», аўтограф-сесіі яе аўтара прайшлі ў Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы ў пасёлку Мар’іна Пухавіцкага раёна, у карціннай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея ў Мар’інай Горцы, у гандлёвым цэнтры «Сталіца» у Мінску, а таксама на пляцоўцы XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша, якая праходзіла ў лютым у Мінску па праспекце Пераможцаў, 14. І паўсюль збіраліся аўдыторыі, паўсюль знаходзіліся ўдзячныя чытачы, якія добра ведаюць паэзію любімага аўтара, ды і новыя чытачы адкрывалі для сябе сапраўдны мастацкі свет прыгожага пісьменства.

Спадзяёмся, што і ў песенна-паэтычным горадзе Маладзечна на сустрэчу з Леанідам Дранько-Майсюком і яго новай кнігай — паэтычным зборнікам «Скарб» прыйдуць зацікаўленыя аматары вершаванага слова. Ёсць упэўненасць, што яны не пашкадуюць.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...