Вы тут

Ала Смаляк: У рабоце са зваротамі дробязяў не бывае


Такая пазіцыя ў рабоце з насельніцтвам на Гомельшчыне сенатара Алы Смаляк.


Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі прыняла ўдзел у рабоце грамадскай прыёмнай пры адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля. Сенатар адказала на пытанні, якія хвалююць жыхароў абласнога цэнтра. Так, шматдзетная маці цікавілася магчымасцю датэрміновага выкарыстання мацярынскага капіталу. Ад сям'і, дзе выхоўваецца дзіця з асаблівасцямі развіцця, прагучала пытанне аб ільготах на набыццё транспартнага сродку. Адрасавалі сенатару ў грамадскай прыёмнай і прапановы. У прыватнасці, жыхар Гомельскага раёна прапанаваў увесці адміністрацыйную адказнасць за парушэнне масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах.

— У рабоце са зваротамі грамадзян не бывае дробязяў. Пытанні, прапановы, якія паступаюць ад людзей, дазваляюць аператыўна акрэсліць актуальнае праблемнае поле і выбудаваць алгарытмы рашэння гэтых пытанняў, — адзначыла член Савета Рэспублікі Ала Смаляк.

Між тым для жыхароў Гомельскай вобласці член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі правяла прамую тэлефонную лінію. Так, паступіў зварот па зямельнай спрэчцы. Яго вывучэнне працягнецца ўжо на асабістым прыёме сенатара. Яшчэ адно пытанне, узнятае ў дыялогу з жыхарамі вобласці, і шляхі вырашэння якога будуць прадуманыя, — збор сродкаў для лячэння дзіцяці за мяжой. Гучалі на прамой лініі і тэмы прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі, добраўпарадкавання тэрыторыі. Пытанні, якія патрабуюць дэталёвай прапрацоўкі, узяты Алай Смаляк на кантроль

— Спектр пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне, вельмі шырокі і разнапланавы. І менавіта фармат прамых тэлефонных ліній дазваляе вывучыць усё дэталёва, вызначыць тыя канкрэтныя меры, якія дадуць магчымасць вырашыць праблемныя моманты, — падкрэсліла парламентарый.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.