Вы тут

Дзяржстандарт зацвердзіў тыпавое палажэнне аб метралагічнай службе


Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 29 сакавіка 2021 года нумар 27 зацверджана тыпавое палажэнне аб метралагічнай службе, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Палажэннем вызначаны асноўныя задачы, функцыі і паўнамоцтвы метралагічнай службы дзяржаўнага органа; падначаленай дзяржоргану юрыдычнай асобы; юрыдычныя асобы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў дзяржуласнасці і перададзены ў кіраванне дзяржорганаў; юрыдычныя асобы, якія не належаць да падначаленых дзяржаўным органам юрыдычных асоб.

Згодна з дакументам, дзейнасць метралагічнай службы дзяржорганаў і названых юрыдычных асоб накіравана на забеспячэнне адзінства вымярэнняў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў, міжнароднымі дагаворамі Беларусі, правам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.