Вы тут

Старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны Алег Буткевіч


Старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны Алег Буткевіч, які займаў пасаду Віцебскага біскупа. У Мінску адбылося пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ), прымеркаванае да 30-годдзя аднаўлення структур каталіцкай царквы ў нашай краіне. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкага касцёла.


Фота: catholic.by

У пасяджэнні прынялі ўдзел усе беларускія іерархі і апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч. «Галоўным пунктам парадку дня пасяджэння стала выбранне новага старшыні. У выніку галасавання новым старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч», — гаворыцца ў паведамленні.

Намеснікам Буткевіча ў ККББ выбраны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, генеральным сакратаром арганізацыі стаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Іосіф Станеўскі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі правядзенне Будслаўскага фэсту ў гэтым годзе. Вырашана, што традыцыйныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 2 і 3 ліпеня ў мінулагоднім фармаце, з захаваннем санітарных прадпісанняў і без правядзення арганізаваных паломніцтваў. Жадаючыя змогуць ажыццяўляць паломніцтвы ў індывідуальным парадку.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.