Вы тут

Паслугі адвакатаў стануць больш даступнымі і якаснымі


Прэферэнцыі з’явяцца ў адносінах да цяжарных, непаўналетніх, шматдзетных, інвалідаў і пенсіянераў. На пасяджэнні чарговай сесіі Савета Рэспублікі сенатары адобрылі асноўныя новаўвядзенні, якія датычацца Закона «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».


— Унясенне змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства аб адвакатуры абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення норм з улікам практыкі яго выкарыстання, удасканалення арганізацыі дзейнасці адвакацкай супольнасці. Бачыцца апраўданым, каб кошт юрыдычнай дапамогі адваката залежаў ад складанасці справы, аб’ёму выкананых дзеянняў, а таксама якасці аказанай юрыдычнай дапамогі. У сувязі з гэтым прапануецца артыкул 4 Закона «Аб адвакатуры» дапоўніць прынцыпам адпаведнасці аплаты юрыдычнай дапамогі яе аб’ёмах, складанасці і якасці, — патлумачыў у гутарцы з журналістамі міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ.

Але гэта далёка не ўсе навацыі, якія хутка з’явяцца. У прыватнасці, прэтэндаваць на статус адваката змогуць і юрысты без адпаведнага вопыту работы. Так, напрыклад, зараз атрымаць ліцэнзію на адвакацкую дзейнасць могуць толькі кандыдаты са стажам у юрыдычнай сферы не менш за тры гады. Прапануецца скасаваць гэтае абмежаванне, паколькі перспектыўныя выпускнікі юрыдычных спецыяльнасцей пасля трох год працы не заўсёды праяўляюць жаданне атрымліваць адвакацкую ліцэнзію.

— У мэтах прыцягнення ў адвакатуру перспектыўных выпускнікоў юрыдычных факультэтаў выключаецца патрабаванне да суіскальнікаў адвакацкай ліцэнзіі аб наяўнасці трохгадовага стажу работы па спецыяльнасці. Яны будуць праходзіць стажыроўку тэрмінам ад шасці месяцаў да года, — патлумачыў калегам-сенатарам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ. — Гэта дазволіць на сістэмнай аснове забяспечыць кадравае абнаўленне складу адвакацкага корпуса.

Цікава і тое, што для прыцягнення ў адвакатуру вопытных юрыстаў-практыкаў ўводзіцца спрошчаны парадак здачы кваліфікацыйнага экзамену для былых суддзяў, пракурораў і іншых работнікаў праваахоўных органаў. Яны будуць здаваць толькі вусны экзамен без тэставання ў пісьмовай форме. Аднак жа асабістае даручальніцтва за кандыдата, напрыклад, старшыні суда — абавязковы элемент гэтага механізма, што гарантуе персанальны падыход у адборы кадраў і пацверджанне прытрымлівання прынцыпаў прафесійнай этыкі.

Між іншым, апошні пастулат мае дастаткова важнае значэнне.

­- Адвакатура — гэта ў першую чаргу сацыяльны інстытут дзяржавы, які забяспечвае рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Аказанне адвакатамі на прафесійнай аснове розных відаў юрыдычнай дапамогі грамадзянам і іншым суб’ектам, у тым ліку на бязвыплатнай аснове, мае асаблівае значэнне для эфектыўнай абароны іх правоў і законных інтарэсаў, — падкрэсліў старшыня профільнай камісіі. — У той жа час падзеі апошняга часу паказалі, што асобныя адвакаты выкарыстоўвалі дадзены прававы інстытут выключна ў дэструктыўных мэтах, у тым ліку для задавальнення сваіх уласных палітычных амбіцый і самапіяру з парушэннем нормаў і палажэнняў карпаратыўнай этыкі і нанясеннем істотнай шкоды заслужанай дзелавой рэпутацыі як рэспубліканскай, так і абласным калегіям адвакатаў.

Таму, каб забяспечыць эфектыўны кантроль дзяржавы за дзейнасцю адвакатаў, якасцю і правамернасцю аказаных імі юрыдычных паслуг, устанаўліваецца адзіная форма арганізацыі іх дзейнасці — юрыдычныя кансультацыі.

Таксама міністэрства юстыцыі атрымлівае права ажыццяўляць кантроль за выкананнем адвакатамі заканадаўства аб адвакатуры і ліцэнзаванні і правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў, а таксама ўплываць на фарміраванне органаў адвакацкага самакіравання.

Адной з навацый закона з’яўляецца забеспячэння даступнай кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі для найбольш уразлівых катэгорый грамадзян. У прыватнасці, пашыраецца кола асоб, якім юрыдычная дапамога будзе аказвацца за кошт сродкаў калегій адвакатаў (гэта асобныя катэгорыі пенсіянераў і інвалідаў, непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, шматдзетныя бацькі).

— Такім чынам, пералічаныя навацыі дазволяць узмацніць ролю дзяржавы ў забеспячэнні дзейнасці адвакатуры і пры гэтым стварыць належныя ўмовы па аказанні якаснай і даступнай юрыдычнай дапамогі насельніцтву і суб’ектам гаспадарання, — падкрэсліў Сяргей Сівец.

З яго довадамі калегі-сенатары пагадзіліся і ўхвалілі законапраект.

Наша даведка

Па стане на 1 мая 2021 года ў складзе тэрытарыяльных калегій адвакацкую дзейнасць ажыццяўляюць 2 007 адвакатаў. Сярод іх у складзе 161 юрыдычнай кансультацыі — 1 248 адвакатаў; у складзе 97 адвакацкіх бюро — 366 адвакатаў; індывідуальна — 393 адваката.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.