Вы тут

Дыетолаг назвала лепшы спосаб прыгатавання мяса


Празмернае ўжыванне мяса шкодзіць здароўю. Як яго рыхтаваць, каб стравы былі максімальна карыснымі, і колькі жывёльнага бялку ў дзень можна сабе дазволіць, распавяла ў інтэрв'ю радыё Sputnik доктар медыцынскіх навук, урач-дыетолаг Марыят Мухіна, перадае РИА Новости.


pixabay.com

Арганізм чалавека мае патрэбу ў жывёльным бялку, але ў невялікай колькасці. Злоўжыванне мяснымі прадуктамі, у якіх ён утрымліваецца, прыводзіць да развіцця атэрасклерозу і сардэчна-сасудзiстых захворванняў, папярэдзіла Марыят Мухіна.

«Усяго ў дзень нам патрэбен адзін грам бялку на адзін кілаграм вагі. Даросламу чалавеку наогул досыць 60 грамаў жывёльнага бялку (у дзень, - рэд.)», — удакладніла яна

Дыетолаг адзначыла, што ў 100 грамах мяса змяшчаецца 18-20 грамаў жывёльнага бялку, хоць, напрыклад, у языку гэтая лічба можа даходзіць да 30 грамаў. Таму, каб высветліць колькі мяса можна з'есці ў дзень без шкоды для здароўя, трэба памножыць сваю вагу на каэфіцыент 3. Камусьці можа падацца, што гэтага недастаткова. Але ёсць спосаб павялічыць аб'ём мясной стравы, распавяла Марыят Мухіна.

«Для чалавека, які важыць, напрыклад, 60 кілаграмаў, 180 грамаў прадукту можа здацца замала, ён не наесца. Таму вельмі добра дадаваць у фарш або ў сечанае мяса кабачок, зеляніну, моркву. Хтосьці вотруб'е кладзе, і гэта лепш, чым хлеб: менш каларыйна і больш дыетычна. Гарбуз можна, цыбулі шмат — усяляк трэба разбаўляць колькасць мяса, а тады ў нас 180 грамаў могуць ператварыцца ў 300-500 грамаў мясной стравы», — параіла яна.

Дадаючы гародніну ў мясную страву, мы не толькі павялічваем колькасць прыгатаванай ежы, але і паляпшаем яе склад.

«Так мы ўзбагачаем страву клятчаткай, паляпшаем пажыўны склад, таму што ў гародніне вельмі шмат вітамінаў. І мы дапамагаем страўніку і кішачніку эвакуіраваць потым усё гэта без праблем», — патлумачыла Марыят Мухіна.

Найбольш правільны спосаб перапрацоўкі мяса — гэта драбненне, упэўненая яна. Дыетолаг парэкамендавала выкарыстоўваць мясарубку пры падрыхтоўцы ежы і для дзяцей, і для дарослых. Паводле яе слоў, аптымальны варыянт для органаў страўнікава-кішачнага тракта — гэта паравая катлета.

«Гэта дыетычныя стравы, „стол №5“: фарш з мяса, які падрыхтаваны ў выглядзе катлет на пары. У гэтым выпадку страўнік адпачывае, ферментных сістэм не трэба столькі, як пры расшчапленні суцэльнага кавалка мяса. Чаму каўбаса „Доктарская“ так называецца? Драбненне аж да мяснога суфле вельмі добра для засваяльнасці, гэты прадукт у свой час распрацавалі і пачалі вырабляць (у 1936 годзе, — рэд.) для аднаўлення пацярпелых і знясіленых людзей, байцоў (удзельнікаў Грамадзянскай вайны з падарваным здароўем, — рэд.). Такі прадукт быў максімальна карысны і вельмі добра засвойваўся», — распавяла Марыят Мухіна.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.