Вы тут

Якуб Колас: з Абаяні — у Мінск


Жыццё народнага песняра Беларусі самым цесным чынам звязана з рознымі куточкамі на постсавецкай прасторы. Адзін з коласаўскіх адрасоў — горад Абаянь на Куршчыне, дзе пісьменнік амаль шэсць гадоў знаходзіўся разам з сям'ёй. Знаходзіўся «далёка... ад межаў родных». Гэта Першая сусветная вайна прымусіла паэта да пераезду ўглыб Расійскай імперыі, службы і ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Спярша — Масква, затым — Перм, Румынскі фронт...


У верасні 1917 года Якуб Колас прыехаў у Абаянь Курскай губерніі, дзе на той час знаходзілася ў эвакуацыі Марыя Дзмітрыеўна з сынамі Данілам і Юрыем. Згодна з дэкрэтам урада, Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча як настаўніка вызвалілі ад вайсковай службы, і ён адразу ўзяўся за працу. Настаўнічаў у школах у вёсцы Малыя Крукі, затым у вёсцы Другі Ліпавец на Куршчыне. На пачатку 1921 года Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў Наркамасветы РСФСР А. В. Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь «школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча (псеўданім — Якуб Колас), аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў».
15 мая 1921 года Якуб Колас з сям'ёю пераехаў з Курскай губерні ў Мінск.

Актыўная навуковая, грамадская, асветніцкая дзейнасць Якуба Коласа па вяртанні на Бацькаўшчыну спалучалася з літаратурнай — галоўнай справай жыцця паэта. З-пад яго пяра выйшлі апавяданні «Сяргей Карага», «Дачакаўся», «Крывавы вір», «Курская анамалія», «Ванька Кудлаты», «Туды, на захад!», сюжэты якіх навеяны ўспамінамі аб Курскай зямлі.

Усё гэта і стала лейтматывам часовай экспазіцыі «Туды, на захад!» (Абаян — Мінск)», якая будзе разгорнута ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 15 мая 2021 года а 16-й гадзіне і прысвечана 100-годдзю вяртання Якуба Коласа ў Беларусь. У часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы аб педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, рукапісы і фотаздымкі пісьменніка, выданні твораў розных гадоў.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: kolas.museum.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.