Вы тут

Сяргей Рачкоў абраны ў склад бюро Пастаяннага камітэта Міжпарламенцкага саюза па пытаннях міру і міжнароднай бяспекі


Член Прэзідыума, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў абраны ў склад бюро Пастаяннага камітэта Міжпарламенцкага саюза па пытаннях міру і міжнароднай бяспекі.


Яго кандыдатуру вылучыла геапалітычная група «Еўразія» падчас пасяджэння Пастаяннага камітэта, якое прайшло ў ходзе мерапрыемстваў 142-й Асамблеі МПС у рэжыме відэаканферэнцыі. У рамках асамблеі традыцыйна праходзяць выбары ў розныя працоўныя органы МПС. Акрамя Сяргея Рачкова, беларускім бокам былі вылучаны яшчэ кандыдатуры для замяшчэння вакансій у складзе Пастаяннага камітэта па справах ААН, а таксама Бюро жанчын-парламентарыяў і Форуму маладых парламентарыяў.

У размове з журналістамі Сяргей Рачкоў адзначыў, што ў час пасяджэння ў цэнтры ўвагі членаў Пастаяннага камітэта былі парламенцкія стратэгіі па ўмацаванні міру і бяспекі ў рамках процідзеяння пагрозам і канфліктам, звязанымі са стыхійнымі бедствамі і іх наступствамі, якія выкліканы зменамі клімату. Беларусь гатовая да глыбокага абмеркавання дадзеных праблем. Па словах сенатара, наша краіна заўсёды актыўна ўдзельнічае ва ўсіх міжнародных фарматах — міжнародных канферэнцыях і нарадах па праблематыцы клімату.

Сяргей Рачкоў нагадаў, што Беларусь — удзельніца Парыжскага пагаднення па клімаце, яго наша краіна прытрымліваецца і выконвае. У Беларусі выбудоўваецца эфектыўная эканоміка па зберажэнні энергарэсурсаў, робіцца ўпор на развіцці электрычнага транспарту. Вялікі нацыянальны праект — будаўніцтва АЭС — таксама з'яўляецца значным унёскам у вырашэнні экалагічных праблем, захаванні клімату і дасягненні мэт Парыжскага пагаднення, падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі.

Ён звярнуў увагу і на тое, што кліматычны крызіс ставіць краіны свету ў няроўныя ўмовы. На думку парламентарыя, больш бедныя краіны пакутуюць ад крызісу ў значнай ступені. Таму вельмі важна міжнароднай супольнасці аб'яднацца, аказваць садзейнічанне такім краінам. І ў гэтым важная роля належыць парламентарыям, напрыклад, Міжпарламенцкаму саюзу, у прыняцці заканадаўства, якое будзе спрыяць рэалізацыі як Парыжскага пагаднення, так і ў цэлым процідзейнічаць крызісам, якія выклікаюць кліматычныя перамены на планеце, зазначыў Сяргей Рачкоў.

Ён таксама сказаў, што падтрымлівае рашэнні па ўсіх пытаннях парадку дня пасяджэння Пастаяннага камітэта. У прыватнасці, Беларусь цвёрда адданая мэтам пераходу да нізкавугляроднай устойлівай эканомікі на карысць агульнай справы па недапушчэнні глабальнага пацяплення і змякчэнні наступстваў змены клімату ў імя дабрабыту сённяшняга і будучых пакаленняў. Істотнай умовай для пераадолення гэтага глабальнага выкліку сучаснасці і паўнавартаснай рэалізацыі існуючага патэнцыялу па барацьбе са зменай клімату з'яўляецца таксама стварэнне справядлівых і прымальных, у тым ліку і для краін з сярэднім узроўнем даходу, крытэрыяў доступу да міжнародных кліматычных фінансавых механізмаў і рэсурсаў, — лічыць сенатар.

У час пасяджэння Пастаяннага камітэта па пытаннях міру і міжнароднай бяспекі адбылася прэзентацыя праекта рэзалюцыі «Парламенцкія стратэгіі па ўмацаванні міру і бяспекі ў рамках процідзеяння пагрозам і канфліктам, звязаным са стыхійнымі бедствамі і іх наступствамі». Рэзалюцыя распрацавана Сенегалам, Шры-Ланкай і інш.

На Асамблеі Міжпарламенцкага саюза таксама запланаваны агульныя дэбаты на тэму «Пераадоленне пандэміі сёння і пабудова лепшага заўтра: роля парламентаў», якія завершацца прыняццем рэзалюцыі двух пастаянных камітэтаў, іх справаздач і выніковага дакумента асамблеі.

Леанід Тугарын

Прэв'ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Кандыдат «Еўразіі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.