Вы тут

«Наднацыянальныя, сумесныя меры дазваляюць згладзіць наступствы крызісаў і закласці асновы росту»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету (ВЕЭС). Пасяджэнне праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі.


Фота: БелТА

Акрамя кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у склад ЕАЭС, у мерапрыемстве ўдзельнічалі ганаровы страшныя ВЕЭС, першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Нарзарбаеў, прэзідэнты дзяржаў-назіральнікаў — Кубы і Узбекістана, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюзу падвялі вынікі сумеснай дзейнасці ў 2020 годзе і акрэслілі новыя планы, мэты і задачы на 2021–2022 гады. Усяго на парадку дня каля 15 пытанняў. У цэнтры ўвагі — асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў-членаў на 2021–2022 гады, меры, накіраваныя на ўніфікацыю заканадаўства дзяржаў ЕАЭС у галіне выпрабавання гатункаў і насенняводства сельгасраслін, змены ў план лібералізацыі ў сектары паслуг па ацэнцы маёмасці, пагадненне аб правядзенні сумесных кантрольных мерапрыемстваў па выкананні парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін, іх пералічэння ў даход бюджэтаў дзяржаў — членаў ЕАЭС.

«Неабходна разумна ацэньваць уплыў ціску звонку і прадумаць меры рэагавання»

Вітаючы калег, Аляксандр Лукашэнка пашкадаваў, што праз пандэмію каранавіруса пакуль даводзіцца мець зносіны дыстанцыйна і выказаў спадзяванне, што ўжо наступнае пасяджэнне пройдзе ў вочным фармаце.

«З пандэміяй і абвастрэннем сацыяльна-эканамічных пытанняў з-за яе наступстваў сутыкнуўся ўвесь свет. Але мы ў дадатак да гэтай напасці апынуліся ўцягнутыя ў працэсы палітычнай турбулентнасці. Вы бачыце той каласальны ціск, якому падвяргаецца не толькі Беларусь. Таксама зараз мы з'яўляемся сведкамі планамернага, прадуманага, зацяжнога санкцыйнага прэсінгу, накіраванага на Расію. З улікам таго, як разгортваюцца падзеі, зразумела, што ў той ці іншай ступені сітуацыя закране кожнага з нас, гэта толькі пытанне часу», — сказаў Прэзідэнт.

Ён удакладніў, што пад ударам могуць апынуцца гандлёвыя адносіны, банкаўска-фінансавая сфера, вытворчая кааперацыя і выбудаваныя лагістычныя ланцужкі.

«Відавочна, што так званы калектыўны захад не зацікаўлены ва ўмацаванні нашага Саюза і ўзмацненні новага канкурэнта на сусветным рынку», — сказаў беларускі лідар і падкрэсліў неабходнасць разумна ацэньваць негатыўны ўплыў падобнага ціску звонку і ўжо цяпер прадумаць меры рэагавання. Ён пагадзіўся з ганаровым старшынёй Нурсултанам Назарбавевым, які ў сваім выступленні адзначыў, што ў аб’яднання ёсць усё, каб супрацьстаяць сучасным выклікам: ад харчавання да сучасных тэхналогій.

«Ад мэтавага нарошчвання імпартазамяшчэння і ўзаемнага гандлю да ўвядзення ў рамках кампетэнцыі Саюза прамых абмежавальных мер. Мы можам выкарыстоўваюць гэтыя меры, як гэта робяць нашы канкурэнты на Захадзе ў выпадку абвастрэння эканамічнай сітуацыі», — звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што разам краіны Саюзу здольныя прадэманстраваць адзінства, забяспечыць самадастатковасць эканомікі ЕАЭС і яе ўстойлівы рост.

«Час узгадніць алгарытмы сумесных дзеянняў па перамяшчэнні на прасторы ЕАЭС»

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што першапачаткова пры стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу галоўнымі мэтамі было паглыбленне партнёрскіх сувязяў паміж дзяржавамі — членамі аб'яднання і пашырэнне ўзаемавыгаднага гандлю на знешнім контуры. Ён падкрэсліў, што па-ранейшаму захоўваецца адкрытасць да развіцця адносін як з цэнтрамі сілы, так і з тымі, хто яшчэ жадае ўступіць у Саюз.

«Папярэдні няпросты год паказаў, што рэалізацыя менавіта наднацыянальных, сумесных мер падтрымкі эканамічнай актыўнасці дазваляе не толькі згладзіць наступствы крызісаў, але і закласці асновы структурных змяненняў для эканамічнага росту ў будучыні», — канстатаваў беларускі лідар.

Па яго словах, прыйшоў час урадам краін — членаў аб’яднання ўзгадніць канкрэтныя алгарытмы сумесных дзеянняў па аднаўленні свабоднага перамяшчэння грамадзян на прасторы ЕАЭС. Безумоўна, прымаючы меры для абмежавання новых успышак каранавіруса і іншых захворванняў.

Прэзідэнт упэўнены, што краінам варта больш актыўна адкрываць свае межы: «Вы памятаеце, што мы заўсёды, і гэтым грашыў наш цяперашні старшыня (у ЕАЭС у 2021 годзе старшынствуе Казахстан. —«Зв.»), заўсёды правільна нас арыентаваў: паглядзіце на Еўрасаюз, паглядзіце, як ён робіць. Дык вось чаму мы зараз не дзейнічаем, як Еўрасаюз? Як бы там ні было, Еўрасаюз практычна адкрыўся для краін, якія ў ім удзельнічаюць. А мы чаго баімся? Мы ўжо заканапацілі нашых людзей у нацыянальных межах, што далей няма куды», — выказаўся Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што амаль за два гады існавання пандэміі Беларусь ніколі не зачыняла межы ні для грамадзян, ні для суб’ектаў гаспадарання. І заклікаў калег актыўна дзейнічаць.

«Мы вітаем развіццё агульнай разліковай прасторы Саюза»

«Неабходна актыўна садзейнічаць выкананню Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Па ацэнцы Еўразійскай эканамічнай камісіі, іх паслядоўная і добрасумленная рэалізацыя дасць магчымасць не толькі выйсці на траекторыю росту з тэмпамі 4–5 працэнтаў у год, але і ў цэлым забяспечыць паступовае збліжэнне дзяржаў — членаў ЕАЭС па ўзроўні эканамічнага развіцця» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адной з першачарговых задача ён назваў прапрацоўку пытання скаардынаваных мер па падтрыманні курсаў валют і забеспячэнню бяспекі разлікаў. «У сувязі з гэтым мы вітаем развіццё агульнай разліковай прасторы Саюза, у тым ліку ў мэтах стымулявання пераходу да разлікаў у нацыянальных валютах. Упэўнены, прыйшоў час для прыняцця ў ЕАЭС сур'ёзнага палітычнага рашэння па дэдаларызацыі ўнутранага гандлю вуглевадародамі. Таксама важна працягваць дзейнасць па спрашчэнні ўзаемнага доступу на фінансавыя рынкі дзяржаў — членаў ЕАЭС і далейшай пабудове агульнага фінансавага рынку», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

«Важна актывізаваць працэс фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў»

Беларускі лідар звярнуў увагу на неабходнасць пашырэння сумеснага выкарыстання навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу Саюза. Добрым прыкладам такой практыкі ён назваў праект Інтэграванай сістэмы ЕАЭС па вытворчасці і прадастаўленні касмічных і геаінфармацыйных прадуктаў і паслуг. Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным сфарміраваць пералік сумесных маштабных і іміджавых высокатэхналагічных праектаў, здольных стаць сімваламі еўразійскай інтэграцыі.

«Асабліваю ўвагу трэба надаць выбудоўванню эфектыўнай сістэмы адбору і кіравання сумеснымі праектамі, а таксама іх навукова-даследчаму забеспячэнню. Для вырашэння гэтай задачы неабходна ў самыя кароткія тэрміны прапрацаваць механізмы крэдытавання кааперацыйных вытворчасцяў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што выкарыстанне пераваг узаемнай дапаўняльнасці эканомік краін-членаў ЕАЭС дазволіць забяспечыць хуткі і якасны эканамічны прагрэс у Саюзе. Па яго словах для дасягнення мэтаў, вызначаных прынятай раней Стратэгіяй, вельмі важна актывізаваць працэс фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў.

«Усяляк падтрымліваем дзейнасць, накіраваную на зняцце бар'ераў, скарачэнне выключэнняў і абмежаванняў, а таксама недапушчэнне ўзнікнення новых перашкод на ўнутраным рынку Саюза. У мінулым годзе дасягнуты добры тэмп ліквідацыі парушэнняў права Саюза, яго трэба захоўваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Прыняць усе меры для забеспячэння ўласнай харчовай бяспекі»

Прэзідэнт нагадаў, што яшчэ ў пачатку пандэміі харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) прагназавала дэфіцыт прадуктаў харчавання, нават голад у асобных рэгіёнах планеты. «І сёння гэтыя прагнозы ўжо спраўджваюцца. З розных крыніц мы чуем, што сёння галадаюць і недаатрымліваюць харчавання ў поўным аб’еме каля паўмільярда людзей на планеце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«У рамках Саюза мы павінны прыняць усе меры для забеспячэння ўласнай харчовай бяспекі. Пры гэтым важна не ўпусціць сваю выгаду ў міжнародным гандлі, пазбегнуўшы залішніх перашкодаў на шляху руху тавараў як унутры ЕАЭС, так і ў гандлі з іншымі краінамі», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым ён заклікаў Камісію ў бліжэйшы час завяршыць працу над унясеннем змяненняў у тэхнічны рэгламент «Аб бяспецы харчовай прадукцыі». І падкрэсліў, што неабходна зняць спрэчныя моманты і розначытанні.

Каментарый у тэму

Далей умацоўваць узаемадзеянне ў межах ЕАЭС

Пасля пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка ў размове з журналістамі патлумачыў, што галоўны вынік саміту ў тым, што кіраўнікі дзяржаў членаў ЕАЭС выразна выказалі волю далей умацоўваць узаемадзеянне ў межах Саюзу, развіваць вытворчую кааперацыю, аграпрамысловую бяспеку.

«Мы як рынак Еўразійскага эканамічнага саюза можам дзейнічаць як самадастатковы рынак, у першую чаргу ў плане вытворчай бяспекі. І гэтыя задачы таксама абмяркоўваліся, у тым ліку з удзелам нашых краін-назіральнікаў, у плане спрашчэння лагістычных і транспартных працэдур», — адзначыў ён.

Віцэ-прэм'ер таксама звярнуў увагу на пытанне перамяшчэння грамадзян па прасторы ЕАЭС. «Беларусь не зачыняла мяжы ні ў дачыненні да партнёраў па ЕАЭС, ні ў дачыненні да іншых краін. Зараз з кожным днём рэйсы дадаюцца ў Расійскую Федэрацыю. І гэта вельмі важна для перамяшчэння нашых грамадзян і для бізнесу, паколькі тыя рашэнні, якія неабходна прымаць, лепш прымаць у вочным фармаце, а не ў падаленым».

«Роўнасць доступу да рынку газу»

Ігар Петрышэнка расказаў, што падчас закрытай часткі пасяджэння абмяркоўваліся пытанні газавага рынку. «Падрыхтавана і прынята канцэпцыя, адпаведная праграма фарміравання газавага рынку. І гэтая тэма ўзнімалася Прэзідэнтам нашай краіны яшчэ ў 2018 годзе. Ключавыя аспекты — роўнасць доступу да рынку газу для ўсіх суб'ектаў, якія ёсць у нашым Еўразійскім эканамічным саюзе. Тады пытанні, звязаныя з тарыфамі на транспарціроўку газу не былі канчаткова ўзгодненыя і кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што гэтыя аспекты будуць адлюстраваны ў адпаведным міжнародным дагаворы», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Дадзены дагавор быў прадстаўлены расійскім бокам у красавіку 2021 года. Па прапанове Прэзідэнта Беларусі (і кіраўнікі ўсіх дзяржаў яго падтрымалі) вызначыліся, што часу на прадметную адпрацоўку на экспертным узроўні і на ўзроўні ўрадаў недастаткова. «Таму дамовіліся, што прадметна па ключавых развязках эксперты выпрацуюць адпаведныя падыходы. Канешне, з актыўным удзелам Еўразійскай эканамічнай камісіі. І на наступнае пасяджэнне, якое запланавана на другую палову бягучага года, прадставяць адпаведныя падыходы і прапановы для прадметнага абмеркавання на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Гэта адна з найважнейшых тэм, якая абмяркоўвалася ў закрытым фармаце», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што ў выступленні Прэзідэнта акцэнтавалася ўвага на неабходнасці эфектыўнага функцыянавання агульных рынкаў газу, нафты, нафтапрадуктаў і электраэнергіі. «Усе іншыя кіраўнікі дзяржаў, якія з'яўляюцца спажыўцамі гэтых энергарэсурсаў, і армянскі і кіргізскі бок — усе ва ўнісон пазіцыі беларускага боку выказвалі пазіцыю неабходнасці адзіных падыходаў па тарыфаўтварэння як для ўнутраных спажыўцоў краін, так і для партнёраў па Саюзе», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

«Разам рэагаваць на выклікі звонку»

Па прапанове Беларусі ў ЕАЭС будуць выпрацаваны меры па супрацьдзеянні санкцыйнай палітыцы. Ігар Петрышэнка расказаў, што паслядоўна з 2011 году беларускі бок прапаноўваў краінам Саюза гнутка і галоўнае эфектыўна рэагаваць на выкліку звонку, у першую чаргу, на санкцыйнае супрацьстаянне. І выпрацаваць у межах Еўразійскага эканамічнага саюза адпаведны інструментарый.

«Неабходныя рашэнні тады прымалася і падпісваліся кіраўнікамі трох дзяржаў. І перыядычна мы вярталіся да гэтай тэмы. Сёння па прапанове кіраўніка нашай дзяржавы, якую падтрымалі ўсе прэзідэнты, Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі даручана сумесна з урадамі краін прааналізаваць сітуацыю і падрыхтаваць адпаведны комплекс мер і прапаноў, які будзе выстаўлены на разгляд кіраўнікоў дзяржаў», — растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Валерыя СЦЯЦКО

Па матэрыялах eec.eaeunion.org

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.