Вы тут

«Родныя вобразы»: Якуб Колас па-сербску


Даяна ЛАЗАРАВІЧ — вядомая сербская перакладчыца. Дзякуючы ёй на сербскай мове выдадзены кнігі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, а яшчэ — многіх беларускіх пісьменнікаў-сучаснікаў, якія і зараз працуюць у літаратуры, якіх добра ведае беларускі чытач. Размова пра кнігі Марыі Кобец, Перакладчыца прыязджае ў Беларусь, удзельнічае і ў творчых, грамадскіх праектах, якія ладзіць Міністэрства інфармацыі краіны, Выдавецкі дом «Звязда», у прыватнасці. 


Вось і зараз таленавіты прапагандыст беларускай літаратуры ў Сербіі спрычынілася яшчэ да адной ініцыятывы. Выдавецкі дом «Звязда» займаецца ўкладаннем кнігі аднаго верша народнага песняра Беларусі Якуба Коласа на мовах народаў свету — «Родныя вобразы». З першых перакладаў твора — сербскае прачытанне «Родных вобразаў». Мяркуецца, што кніга пабачыць свет да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. Акрамя перакладу «Родных вобразаў» мы прапануем і пераўвасоблены спадарыняй Даянай на сербскую мову «Не бядуй!» Творы падаюцца і на мове арыгінала, і па-сербску. 

Будзем спадзявацца на хуткае выданне анталогіі аднаго коласаўскага верша на мовах народаў свету. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Якуб Колас на пачатку 20-ых гадоў

ЯКУБ КОЛАС 

ЈАКУБ КОЛАС

НЕ БЯДУЙ!

Не бядуй, што сонца нізка,

Што прыходзіць нудны дзень,

Не бядуй, што восень блізка

І на дол кладзецца цень.

 

Не бядуй, што снег халодны

Скрые землю ад вачэй:

Не загіне край твой родны

У тэй цемені начэй!

 

Будзе час, і снег растане,

Прыйдзе зноў да нас вясна,

Ветла з неба сонца гляне,

Ачуняе старана.

 

Не бядуй, што цяжка стала

Жыць ў вечнай цемнаце,

Што нас доля вечна гнала,

Што жывём у беднаце.

 

Не бядуй, што звіслі хмары,

Што нам сонца не відаць,

Не бядуй, што ўноч пажары

Сталі неба заліваць, —

 

Дымам пойдзе ўсё ліхое,

Усё, што душыць нас і гне.

Вер, брат, — жыцце залатое

Будзе ў нашай старане.

1907

Мікалаеўшчына.

НЕ ТУГУЈ!

Не тугуј, што је сунце ниско,

Што доћи ће досадан дан,

Не тугуј, што је јесен блиска

И на долину пада сан.

 

Не тугуј, што ће снег ледени

Скрити земљу од очију:

Неће страдати крај твој родни

У тој тами од ноћију!

 

Биће — снег ће се отопити,

Пролећа ће опет бити,

Зрак ће са неба погледати,

Земља се опоравити.

 

Не тугуј, што постаде тешко

Живети у тами вечној,

Прогонила нас судба вечно,

У сиромаштву живимо.

 

Не тугуј, што висе облаци,

Што ни сунце не видимо,

Не тугуј, што ноћу пожари

Одвећ заливају небо, —

 

Све што је зло, дим ће постати,

Све што нас гуши и тлачи.

Веруј, брате, — златан ће живот

Постати на нашој земљи.

1907

Альбуць.

РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

 

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы нядолі,

Поўныя сумнай красы?

 

Толькі я лягу і вочы закрыю,

Бачу я вас прад сабой.

Ціха праходзіце вы, як жывыя,

Ззяючы мілай красой.

 

Чуецца гоман мне спелае нівы,

Ціхая жальба палёў,

Лесу высокага шум-гуд шчаслівы,

Песня магутных дубоў...

 

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,

Родныя вёскі і люд,

Песні цягучыя, песні пакутныя!...

Бачу і чую вас тут.

1908

Стаўбцоўшчына.

РОДНЕ СЛИКЕ 

Слике миле из завичаја,

Туго и радости моја!

Шта моје срце с вама спаја?

Чиме сам то прикован ја

 

За вас, брежуљци родног поља,

Речице, хумке и шуме,

Пуне туге и жали јада

И пуне лепоте тужне?

 

Чим легнем и очи затворим

Све вас ја видим пред собом.

Тихо прођете, као живи,

Светлећи милом лепотом.

 

Чујем шуштање зреле њиве,

Тиху жалостивност поља,

Шуме високе срећне струне,

И песме моћних храстова...

 

Слике миле и слике тужне,

Завичајна села, људи,

Песме текуће, песме болне!..

Овде вас чујем и видим.

1908

Превела са белоруского Дајана Лазаревић

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.