Вы тут

Мастацкія і жыццёвыя мары Валянціна Губарава


Сёння, 17 чэрвеня 2021 года, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстаўка вядомага беларускага мастака Валянціна ГУБАРАВА.


У межах выстаўкі адбудзецца і прэзентацыя мастацкага альбома «Валянцін Губараў», які пабачыў свет літаральна днямі ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» — адным з найбольш актыўных выдавецтваў краіны, якое неймаверна шмат робіць па прапагандзе айчыннага выяўленчага мастацтва. Выстаўка пад назвай «Вялікія мары маленькі людзей. Валянцін Губараў» адкрые шмат новых прац жывапісца, які знаходзіцца ў пастаянным пошуку, які ідзе па творчым жыцці сваёй уласнай, даволі арыгінальнай, часам няпростай і пакручастай дарогай.

Нельга не згадаць, што мастак доўгі час займаўся кніжнай графікай, працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». І яго, Валянціна Губарава, працы ў галіне афармлення кнігі запамінальныя, з катэгорыі тых, што скіроўваюць да многіх разваг.

Так што, спяшайцеся ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь па адрасе: Мінск, вул. Леніна, 20. Вас чакаюць сустрэчы з сапраўдным мастацтвам!

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.