Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам аховы здароўя з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка.
«Мы шчыра ганарымся нашымі медыкамі, якія спаўна надзелены самымі важнымі для гэтай прафесіі якасцямі: высокай кампетэнтнасцю і бязмежнай міласэрнасцю», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы ўдзячнасці за самаадданую працу ўрачам, медыцынскім сёстрам, фельчарам, малодшаму медперсаналу, спецыялістам лабараторнай дыягностыкі і санітарна-эпідэміялагічнай службы, вучоным, фармацэўтам, правізарам.
«Вы кругласутачна знаходзіцеся на варце здароўя і жыцця суайчыннікаў. Вам давяраюць дзясяткі тысяч замежных пацыентаў, якія выбіраюць для дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі менавіта Беларусь, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Упэўнены: пераемнасць пакаленняў, захаванне высакародных традыцый айчыннай медыцыны і ваша пастаяннае імкненне да самаўдасканалення дапамогуць далейшаму развіццю аховы здароўя Беларусі».
Прэзідэнт пажадаў работнікам аховы здароўя прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця і моцнага здароўя. «Няхай заўсёды побач будуць надзейныя і дарагія вам людзі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэв’ю: pixabay.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.