Вы тут

З 19 па 30 ліпеня пройдзе Летняя школа Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці


Мерапрыемства запланавана ў анлайн-фармаце і будзе даступна для ўсіх жадаючых у любым рэгіёне краіны. Для ўдзелу ў Летняй школе САІУ неабходна да 5 ліпеня зарэгістравацца ў якасці кандыдата на сайце Акадэміі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу ДКНТ.


Летнія школы САІУ — гэта вучэбна-адукацыйныя мерапрыемствы, якія арганізуюцца ў розных краінах свету сумесна з ведамствамі ІУ і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. У праграму Летняй школы сярод іншага ўключаны такія пытанні, як міжнародныя і рэгіянальныя патэнтныя сістэмы, таварныя знакі і інтэрнэт, творчыя галіны і інтэлектуальная ўласнасць, ліцэнзаванне аўтарскіх правоў, абарона правоў ІУ, кіраванне і ацэнка ІУ, ахова здароўя насельніцтва, зялёныя тэхналогіі і інш.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў адпаведнасці са стратэгіяй Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Яго арганізатарамі выступілі САІУ, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.