Вы тут

Пачасціліся выпадкі, калі падлеткам прапануюць распаўсюджваць наркотыкі


У сувязі з развіццём IT-галіны, а таксама слабой абароненасцю падрастаючага пакалення ў Інтэрнэце ўзрасла колькасць выпадкаў, калі ў мессенджерах ці сацыяльных сетках падлеткам адкрыта прапануюць распаўсюджваць наркотыкі. Як распавёў падчас прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Купчэня, людзей прыцягваюць вялікімі даходамі, перадаюць «Мінск-Навіны».


— Наркадылеры ў асабістых паведамленнях прапануюць працу з легальнымі стымулюючымі рэчывамі, прымушаюць паверыць у адсутнасць якіх-небудзь рызыкаў і поўную канфідэнцыяльнасць. Імі прымаюцца любыя меры для стварэння ілюзіі магчымасці хутка зарабіць, пры гэтым яны ацэньваюць адну закладку ў 250-450 беларускіх рублёў, а магчымы месячны заробак, па іх словах, можа даходзіць да 9 тыс., — адзначыў А. Купчэня.

— Крымінальная кар’ера закладніка хутка скончваецца, некаторыя трапляюцца ўжо ў першы раз. Варта памятаць, што бескантактавы спосаб збыту наркатычных сродкаў і іншыя меры канспірацыі не перашкодзяць вылічыць парушальнікаў.

У якасці прыкладу Аляксандр Сцяпанавіч распавёў гісторыю 15-гадовага падлетка, вучня адной са сталічных гімназій, які не прыцягваўся раней ні да адміністрацыйнай, ні да крымінальнай адказнасці. У лістападзе мінулага года хлопец быў затрыманы за незаконнае захоўванне гашышу з мэтай збыту. Суд вынес яму прысуд у выглядзе пазбаўлення волі на шэсць гадоў з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.