Вы тут

Беларуска-кітайскі літаратурны праект


Пандэмія не спыніла стасункі паміж беларускімі і кітайскаімі пісьменнікамі: у Пекіне завершана праца па перакладзе і падрыхтоўцы да выдання «Зборніка сучасных беларускіх твораў». У хуткім часе кніга пабачыць свет у Пекінскім выдавецтве турыстычнай адукацыі.


Чжан Хуэйцінь.

— Мы ўдзячны беларускаму боку, найперш выдавецтву «Мастацкая літаратура» — за падтрымку ў стасунках з пісьменнікамі, выбарам твораў для перакладу, — дзеліцца сваімі ўражаннямі па выніках складання калектыўнага зборніка доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь, якая прыклала шмат намаганняў для стварэння Цэнтра культуры Беларусі ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў. — Мы атрымалі асалоду, працуючы над падрыхтоўкай кнігі. Перакладчыкамі ўкладзеных у яе твораў выступілі, акрамя мяне, яшчэ і даследчыкі, філолагі Хань Сяое, Сінь Мэн.

На старонках «Зборніка сучасных беларускіх твораў» змешчаны апавяданні лаўрэта Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2009) Алеся Бадака, чыя творчасць адзначана Прэзідэнтам Беларусі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі — медалём Францыска Скарыны, ордэнам Францыска Скарыны, вершы лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне мастацтва і культуры Віктара Шніпа, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, паэта Леаніда Дранько-Майсюка, казкі лаўрэата Літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», лаўрэата Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Зоркі Садружнасці» Алеся Карлюкевіча.

— Мы і надалей гатовыя супрацоўнічаць з беларускімі пісьменнікамі, — запэўнівае спадарыня Чжан Хуэйцінь. — Магчыма, прадоўжым працу з тым самым Пекінскім выдавецтвам турыстычнай літаратуры альбо будзем працаваць з разлікам на іншае аўтарытэтнае выдавецтва. Кітайцы хацелі б адкрываць Беларусь, знаёміцца з характарам беларусаў і па мастацкіх творах. Некалі, у 1950-1980-я гады ў Пекіне, іншых гарадах КНР былі выдадзены літаральна дзясяткі кніг беларускіх паэтаў, празаікаў — Аркадзя Куляшова, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Янкі Маўра, Кандрата Крапівы, Паўла Кавалёва, Уладзіміра Калесніка, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча, Петруся Броўкі, Святланы Алексіевіч... Гэту традыцыю варта ўзнавіць на новым узроўні, прыцягнуўшы і кітайскіх перакладчыкаў, і кітайскіх даследчыкаў беларускай літаратуры. Дарэчы, за час існавання Беларусі як суверэннай дзяржавы шмат хто з кітайскіх студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў пабываў у Беларусі, пазнаёміўся з філалагічнымі факультэтамі беларускіх ВНУ. Відавочна, што трэба развіваць іх актыўнасці ў знаёмстве з беларускай мастацкай літаратурай як перакладчыкаў паэзіі, прозы, драматургіі, дзіцячай літаратуры, ды і публіцыстыкі таксама. Вось літаральна зараз мы надзвычай важліва знаёмімся з аповесцю беларускага празаіка Андрэя Федарэнкі «Шчарбаты талер». Спадзяюся на яе асобнае кніжнае выданне ў Паднябеснай у перакладзе на кітайскую мову.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.