Вы тут

Адмысловую экспазіцыю, прысвечаную Году народнага адзінства, рыхтуюць у Нацыянальным гістарычным музеі


З экспазіцыяй днямі азнаёміўся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч.  


Падчас візіту сенатару прадэманстравалі старажытныя тэхналогіі вырабу паперы і друку, работу з малодшымі школьнікамі на занятках па археалагічных даследаваннях у краіне. На думку Віктара Лісковіча, наведваючы Нацыянальны гістарычны музей, заўсёды акунаешся ў мінулае і гісторыю краіны, без якой няма будучага:

  • І калі знаходзішся тут, пераконваешся ў гэтым, — падкрэсліў ён. — Вельмі важна захоўваць тое, што было, цаніць мінулае і вучыцца на гэтых ведах. Тады ты фарміруеш свае паводзіны і дзеянні ў цяперашнім часе і перадаеш лепшае сваім нашчадкам.

Акрамя таго, сенатару прадэманстравалі рыхтуемую да Года народнага адзінства адмысловую выставу, у якую ўвайшлі ўнікальныя экспанаты як з архіва музея, так і прыватнай калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава. Тут аб’яднаны гістарычныя дакументы, архіўныя матэрыялы і экспанаты ўжо нашых часоў, якія сведчаць аб нацыянальным, рэлігійным і духоўным адзінстве жыхароў нашай краіны. Падчас наведвання экспазіцыі можна пераканацца, што мы заўсёды былі і застанемся разам. Бо мы — нацыя, мы — жыхары краіны, якая завецца Беларуссю.

  • Сёлета 17 верасня мы будзем адзначаць Дзень народнага адзінства, і гэта не проста чарговая дата, — падкрэсліў у гутарцы з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі. — Гэта свята, якое павінна служыць для таго, каб мы жылі ў міры і згодзе і дапамагалі адно аднаму, пачынаючы ад сваякоў, суседзяў, і заканчваючы ўсім грамадствам, каб наша краіна была адзіным цэлым.

Віктар Лісковіч нагадаў, што ў міры і згодзе людзі жылі тут і сто гадоў таму.

— Ёсць цудоўнае выданне — «Шматнацыянальная Беларусь», якое пабачыла свет напярэдадні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур два гады таму. У гэтай кнізе дакладна адлюстравана, як жылі нашы продкі, як прагнулі зрабіць жыццё лепшым, і самае галоўнае — кожнае пакаленне імкнулася захаваць мір, — акцэнтаваў увагу ён. — Будзе мір — будзе ўсё. Бо вайна — гэта разбуральнік, гора, боль, смерць і пазітыву людзям не прыносіць. Таму мы летась у чарговы раз паказалі, што мы — адзіныя і адстаялі сваю незалежнасць. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка сваім прыкладам аб’яднаў людзей вакол сябе. Мы павінны таксама паступаць такім чынам, каб нашы будучыя пакаленні бачылі поспехі нашай краіны і мірнае неба. 

Падчас абмеркавання планаў з кіраўніцтвам Нацыянальнага гістарычнага музея было вырашана зрабіць перасоўныя экспазіцыі ва ўсіх абласных цэнтрах, а асноўную — у Мінску — з адначасовай анлайн-прэзентацыяй 17 верасня.

Дарэчы, анонс гэтага маштабнага праекта, які ахопіць усе рэгіёны, запланавалі зрабіць на Дні беларускага пісьменства ў Капылі, які сёлета адбудзецца 4-5 верасня.

Вольга АНУФРЫЕВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.