Вы тут

Ілля Шымановіч заняў 8-е месца ў фінальным заплыве Алімпіяды на 100 м брасам


Мінчанін вельмі добра стартаваў і на першай палове дыстанцыі быў у ліку лідэраў вырашальнага заплыву, аднак затым канкурэнты змаглі яго абыйсці. Вынік Іллі Шымановіча — 59,36 сек., паведамляе БелТА.


Чарговую перамогу ў сваёй кар’еры святкаваў брытанец Адам Піці, які фінішаваў з выніковымі 57,37 сек. Гэта яго другое золата на галоўных стартах чатырохгоддзя. Першае было выйграна на аналагічнай дыстанцыі ў Рыа-2016.

Другое месца ў нідэрландскага атлета Арно Камінга — 58,00. Бронзу выйграў італьянец Нікола Мартіненгі — 58,33 сек.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.