Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына з юбілеем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына з юбілеем. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

«За плячамі вялікі дастойны жыццёвы шлях — воіна-франтавіка, грамадзяніна, патрыёта, сем’яніна. Прайшоўшы праз неймаверныя выпрабаванні, вы змаглі захаваць у сабе лепшыя чалавечыя якасці — жыццялюбства, дабрыню, спагадлівасць, справядлівасць, сумленнасць і прыстойнасць, — гаворыцца ў віншаванні. — Вы чалавек-легенда, а ваша жыццё — прыклад для нас і будучых пакаленняў, яркі ўзор беззапаветнай любові да Радзімы, сілы духу і нязломнай волі».

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ветэрану за ўсё, што ён зрабіў для абароны, захавання і развіцця Айчыны, за бяспрыкладны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Мічурыну здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.