Вы тут

Якімі рэкордамі запомняцца Алімпійскія гульні ў Токіа


Нягледзячы ні на што, Алімпійскія гульні застаюцца ў першую чаргу спартыўнай падзеяй. А спаборніцтвы такога ўзроўню – гэта заўсёды гучныя рэкорды. А рэкорды, усталяваныя на Алімпіядах, у разы каштоўней. Быць лепшым сярод лепшых, увайсці ў гісторыю, калі кожны дзень побач ствараюцца сенсацыі -  вялікае дасягненне.


 

Жаночая зборная Германіі па велатрэку ўсталявала сусветны і алімпійскі рэкорд у каманднай гонцы. У кваліфікацыі яны паказалі вынік у 4 хвілін 3,307 секунд. Папярэдні рэкорд – 4 хвіліны 10,236 секунд – належыць прадстаўніцам Вялікабрытаніі, яны ўсталявалі яго на Алімпіядзе 2016 году ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Нарвежац Карстэн Вархольм перамог у бегу на 400 метраў з бар’ерамі з сусветным рэкордам – 45,94 секунд. Папярэдняе сусветнае дасягненне таксама належыць яму. 1 ліпеня 2021 году ён прабег гэту дыстанцыю за 46,70 секунд. Таксама Карстэн – пеершы спартсмен, хто выбег з 46 секунд на 400 метрах з бар’ерамі.

Прадстаўніца Аўстраліі 27-гадовая плаўчыха Эмма Маккеон на гэтай Алімпіядзе сабрала 4 залатых і 3 бронзавых медалі на розных дыстанцыях. І тым самым усталявала некалькі рэкордаў. Першы – сем медалёў – лепшае выступленне жанчын за ўсю гісторыю Алімпійскіх гульняў. Гэты рэкорд трымаўся з 1952 году, калі савецкая гімнастка Марыя Гарохаўская заваявала таксама сем узнагарод, але толькі дзве з іх былі залатымі. Другі рэкорд Эммы Маккеон, цяпер яна стала пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкай (у 2016 годзе ў яе было два “золата”, две “серабра” і “бронза”). 11 алімпійскіх медалёў у аднаго спартсмена – рэкорд Аўстраліі. Праўда, да рэкорду Майкла Фэлпса ёй пакуль плыць і плыць. У легендарнага амерыканца 23 залатых алімпійскіх медаля, а ўсяго – 28. Сярод жанчын рэкардсменка па колькасці алімпійскіх медалёў – савецкая гімнастка Ларыса Латыніна, у яе іх 18, дзевяць з якіх – вышэйшай годнасці.

Новы рэкорд у скачках у даўжыню сярод жанчын. Юлімар Рохас з Венесуэлы праляцела 15 метраў 67 сантыметраў і пераскочыла дасягненне ўкраінкі Інэсы Кравец – 15 м 50 см, які трымаўся з 1995 году.

Кубінскі барэц Міхан Лопэс Нуньес, які выступае ў вагавай катэгорыі 130 кілаграмаў, у Токіа заваяваў чацвёртае алімпійскае “золата” ў кар’еры і тым самым усталяваў новы рэкорд. У легендарных алімпійскіх чэмпіёнаў Карла Вестэргрэна, Івара Юхансана, Аляксандра Мядзведзя і Аляксандра Карэліна па тры залатых медалі. Пры гэтым, 38-гадовы барэц кар’еру заканчваць не збіраецца.

Грузінскі цяжкаатлет Лаша Талахадзе перамог у катэгорыі звыш 109 кілаграмаў з трыма алімпійскімі рэкордамі. Яго агульны вынік склаў 488 кілаграмаў: 223 у рыўку і 265 у штуршку, што таксама рэкорды. Такім чынам спартсмен пабіў свой жа рэкорд, усталяваны на чэмпіянаце Еўропы 2021 году.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.