Вы тут

У гэтыя выхадныя побач з Крэўскім замкам навучаць працаваць з глінай


Духам Сярэднявечча напоўніцца аграгарадок Крэва ў Смаргонскім раёне ў гэтую суботу, 14 жніўня. Каля сцен старадаўняга замка пройдзе штогадовы фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва». Пачатак а 12-й гадзіне. 


https://kreuskizamak.by/

У бліжэйшыя выхадныя тут збяруцца аматары гістарычных падарожжаў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх забаваў і народнай музыкі. У рамках праграмы пройдзе тэатралізаванае шоу «Крэўскі летапіс», а таксама пастаноўка «Падпісанне Крэўскай уніі». Там жа арганізуюць аніміраваные прадстаўленне «Цені Крэўскага замка». Госці свята змогуць атрымаць асалоду ад выступаў фальклорных і этнаграфічных калектываў як з Смаргоні, так і Мінска.

Цэнтрам фестывалю «Кераміка Крэва» стане пляцоўка керамістаў і майстроў народнай творчасці «Горад майстроў», а таксама дэгустацыйная майстэрня «Карчма ў Крэўску» з хатнімі прысмакамі, напоямі і супам. На фестывалі-кірмашы можна будзе таксама набыць посуд, цацкі, дэкаратыўныя талеркі, зробленыя рукамі народных умельцаў.

Па традыцыі ў рамках свята пройдзе традыцыйны рыцарскі турнір. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных і бытавых танцах і рэканструкцыях рыцарскіх бітваў. Завяршыцца фестываль вогненным шоу і дыскатэкай пад адкрытым небам.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.