Вы тут

На старонках «Літаратуры і мастацтва» — творы пісьменнікаў розных народаў


У пярэдадзень XXVIII Дня беларускага пісьменства ў Капылі газета Саюза пісьменнікаў Беларусі «Літаратура і мастацтва» па традыцыі знаёміць з перакладамі на беларускую мову твораў пісьменнікаў постсавецкай прасторы. 


На тэматычнай старонцы «Мерыдыяны лучнасці» змешчаны апавяданне туркменскага празаіка Джумагельды Мулкіева «Гняздо ластавак» у перакладзе Алеся Карлюкевіча, вершы башкірскай паэтэсы з Расіі Зульфіі Хананавай у перакладзе Віктара Шніпа, азербайджанскіх паэтаў Самеда Вургуна і Алісаміда Кюра ў перакладзе Таццяны Сівец. 

Джумагельды Мулкіеў.

Рэдакцыйны выбар зусім не выпадковы. У свой час Выдавецкі дом «Звязда» падрыхтаваў і выдаў анталогію сучаснай азербайджанскай паэзіі. Таццяна Сівец і пры працы над гэтым праектам, і раней выявіла сябе цікавым рупліўцам на ніве перакладаў з азербайджанскай мовы. У многім менавіта яе праца паспрыяла развіццю, пашырэнню беларуска-азербайджанскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе. Дарэчы, з азербайджанскага боку шмат у гэтым накірунку зрабілі паэт Чынгіз Алі аглу, празаік, драматург, перакладчык Камран Назірлі. Яны не аднойчы прыязджалі ў Беларусь, пабывалі ў розных рэгіёнах нашай краіны. Праявілі сябе і як перакладчыкі твораў з беларускай літаратуры на азербайджанскую мову. 

Самед Вургун.

Творы туркменскага празаіка Джумагельды Мулкіева ў апошні час усё часцей і часцей друкуюцца ў перакладах на беларускую мову. Былі публікацыі ў часопісе «Маладосць», на старонках альманаха «Далягляды». А з іншых перакладаў з туркменскай прозы ў апошнія гады на старонках беларускага друку з’явіліся творы Камека Куліева, Максата Бяшымава, Бягуль Анабаевай, Атаджана Тагана і іншых аўтараў. 

Алісамід Кюр.

Башкірская паэтэса Зульфія Хананава ўдзельнічала ў святкаванні XXV Дня беларускага пісьменства ў Іванаве, на Берасцейшчыне, наведала Мінск, Пінск. Цяпер яна прыкладае шмат намаганняў для пераўвасаблення твораў беларускіх пісьменнікаў на башкірскую мову. А творы Зульфіі Хананавай і раней друкаваліся па-беларуску, у тым ліку ў калектыўным зборніку паэзіі народаў Расіі «Карэнні сілу берагуць». 

Зульфія Хананава.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.