Вы тут

Акцыя «Дзіцячы аўтобус» стартавала ў Гомельскай вобласці


Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці праводзіць у рэгіёне па 30 верасня прафілактычныя мерапрыемствы «Дзіцячы аўтобус», паведамілі БелТА ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.


Праваахоўнікі падчас акцыі пракантралююць, як кіроўцы дзіцячых аўтобусаў выконваюць патрабаванні ПДР. Ўзмоцнена будуць правяраць тэхнічны стан транспарту, наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху, захаванне правіл перавозкі дзяцей. Правераць у кіроўцаў і дакументы. Асаблівую ўвагу нададуць фізічнаму стану кіроўцаў.

Дзяржаўтаінспектары адзначылі, што падчас навучальнага года, калі дзяцей падвозяць ад месца жыхарства да месца вучобы і назад, асаблівую важнасць набывае пытанне бяспекі пры перавозцы непаўналетніх у школьных аўтобусах. «На жаль, парушэнні з боку вадзіцеляў дзіцячых аўтобусаў правіл дарожнага руху і патрабаванняў дзеючых нарматыўна-прававых актаў усё ж маюць месца», — канстатавалі ў УДАІ. Акцыя «Дзіцячы аўтобус» нацэлена на забеспячэнне бяспекі пры перавозках груп дзяцей.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.