Вы тут

Буслы застаюцца зімаваць


У былым мястэчку Уселюб Навагрудскага раёна сёлета летавалі і выводзілі птушанят пятнаццаць пар буслоў. Пра гэта дакладна ведае мясцовы жыхар Васіль Здановіч, які, як сапраўдны арнітолаг, вывучаў гнездаванні і вёў «перапіс» белакрылых сем'яў. Акрамя цікаўнасці да братоў нашых меншых, Васіль Ціханавіч і сам стварае прыгожыя і надзіва экспрэсіўныя — у руху — фігуры звяроў і птушак. Асабліва падабаецца яму майстраваць сімвал нашай краіны — бусла. Нездарма над падворкам уселюбца не першы год «кружацца» ажно пяць (праўда, двое з іх «пасуцца» на лужайцы перад домам) чырванадзюбых і цыбатых, так падобных на жывы арыгінал, буслоў.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.