Вы тут

Мужчынская прыгажосць: дар прыроды альбо пільны догляд за сабой?


Меркаванне, што мужчынам не патрэбна даглядаць за сабой, сёння гучыць архаічна. Сучасныя прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, як і жанчыны, ў большасці сваёй пільна сочаць за сваім абліччам. Здаровае харчаванне, заняткі спортам, модны шопінг, наведванне майстра па манікюры і касметолага. Мужчыны хочуць быць прывабнымі і імкнуцца заставацца маладымі на доўгія гады. Гэтыя жаданні сёння не проста даніна модзе, а элемент паспяховасці. У сучасным грамадстве, як і раней, сустракаюць па абліччы. Хочаце быць прэзентабельным, прыкладайце намаганні. Тэму захавання мужчынскай прывабнасці ZVIAZDA.BY распачынае доглядам за скурай твару.  


Асаблівасці мужчынскай скуры твару

1. Вялікая шчыльнасць, трываласць і нізкая ўспрымальнасць да доглядавых сродкаў.

2. Добрая пругкасць. Мужчынская скура ўтрымлівае на 20 % больш калагена, чым жаночая.

3. Запавольванне дэфармацый і абвісання тканіны.

4. Высокі ўзровень тэстастэрону, дзякуючы якому мужчынская скура доўга выглядае маладой.  

5. Схільнасць скуры да тлушчавага бляску, чорных кропак, акнэ па прычыне павышанай актыўнасці лоевых залоз.

6. Больш глыбокія мімічныя маршчыны ў параўнанні з жанчынамі.

7. Павышаная адчувальнасць.

Фактары, якія наносяць шкоду твару

Негатыўнае ўздзеянне сонца, табаку, алкаголю, штодзённае галенне, якое прыводзіць да мікратраўмаў, выкарыстоўванне спіртавых ласьёнаў пазбаўляюць мужчынскую скуру ўсіх яе відавочных пераваг. Адмаўленне ад дрэнных звычак, правільны догляд за скурай твару і падбор якасных касметычных сродкаў дапамогуць спыніць негатыўныя працэсы.

Як даглядаць?  

Догляд за мужчынскай скурай твару трэба пачынаць з вызначэння яе тыпу: сухая, тлушчавая, нармальная ці камбінаваная. У адпаведнасці з гэтым падбіраюцца пэўныя касметычныя сродкі. Сам працэс складаецца з некалькіх  простых этапаў і працэдур, якія праводзяцца дома.

ЭТАП 1. АЧЫШЧЭННЕ

Правільнае ачышчэнне - абавязковы этап догляду за скурай. Яно дапамагае  засвоіць максімум карысных рэчываў. Ачышчаць скуру трэба раніцай перад галеннем і ўвечары перад адыходам да сну. Для гэтага выкарыстоўвайце мяккія і гіпаалергенныя сродкі. Адмоўцеся ад мыла, бо яно парушае кіслотна-шчолачны баланс скуры, прыводзіць да сухасці і абязводжвання. Ідэальна падыдуць пенкі і гелі.

ЭТАП 2. ТАНІЗАВАННЕ

Пасля ачышчэння пратрыце скуру тонікам. Ён супакойвае і аднаўляе pH скуры пасля кантакту з вадой. Важна, каб тонік не ўтрымліваў спірт, бо наяўнасць гэтага кампанента можа прывесці да сухасці.

ЭТАП 3. УВІЛЬГАТНЕННЕ

На гэтым этапе выбірайце лёгкія крэмы, гелі, эмульсіі. Сродак павінен добра ўвільгатняць скуру, валодаць антыаксідантным дзеяннем, умацоўваць сасуды і паляпшаць колер твару. Абавязкова звярніце ўвагу на склад касметычнага сродку.  Цудоўна, калі ў яго уваходзяць такія кампаненты, як: алоэ, які ліквідуе раздражненне, вітаміны А, Е, С, К, гіалуронавая кіслата, пептыды, ствалавыя клеткі. Наносіць увільгатняючы сродак можна адразу пасля ўмывання ці галення.

Крэм для скуры вакол вачэй. Гэтая зона ў мужчын таксама мае схільнасць да старэння, абязводжвання, з’яўлення зморшчак у кутках. Крэм для павекаў дапаможа не толькі ўвільгатніць скуру, але і паменшыць цёмныя кругі пад вачыма, здыме ацёкі..  

СКРАБІРАВАННЕ

Такое ачышчэнне скуры рэкамендуецца праводзіць 1-2 разы на тыдзень. Дапаможа ў гэтым скраб, энзімны ці пілінг з АНА-кіслотамі. Гэтыя сродкі эфектыўна выдаляюць арагавелыя клеткі скуры і ачышчаюць поры, у выніку, робяць твар больш свежым і дагледжаным.  

МАСКІ ДЛЯ ТВАРУ

Яшчэ адной крыніцай догляду за тварам з’яўляюцца маскі. Яны дапамагаюць асвяжыць і ўвільгатніць скуру, а разам з тым памяншаюць колькасць зморшчак. Альгінатныя, крэмавыя, на аснове касметычнай гліны, на тканіне. Выкарыстоўваючы іх 1-2 разы на тыдзень вы істотна дапаможаце свайму твару захаваць маладосць на доўгія гады. 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота: pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.