Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Калі штосьці ідзе не па плане, не варта нервавацца. Магчыма, так нават лепш. На гэтым тыдні цалкам верагодна выкананне жаданняў — абы яны мелі больш-менш рэальныя абрысы. Вынікі вашай дзейнасці абяцаюць быць плённымі. Не грэбуйце магчымасцю завесці знаёмствы, яны могуць адкрыць перад вамі новыя гарызонты. У сераду будзеце поўныя сіл і энергіі і зможаце паспець зрабіць многае. У суботу падзеі будуць шмат у чым залежаць ад вашага выбару.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні можна ўпэўнена прыступаць да выканання новага асабліва важнага задання. Нават і не сумнявайцеся ў поспеху. Але праца можа запатрабаваць поўнай самааддачы. Памятайце, што, калі вы самі сябе станоўча не ацэніце, іншыя не стануць пазбаўляць вас ад комплексаў. У чацвер пажадана не вельмі захапляцца працай, бо магчымы сур'ёзны перарасход энергіі. Субота ўдалая для спаткання або пераезду.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вам удасца з лёгкасцю дамагчыся тых мэта, якія яшчэ нядаўна здаваліся недасяжнымі. Поспех сам плыве ў рукі. Не выключана, што адбудзецца кардынальная змена жыццёвых установак. Ідэі прынясуць прыбытак. Вы пачняце новы выгадны праект або атрымаеце прапанову прэстыжнай працы.


РАК. На гэтым тыдні можаце выправіць памылкі, якія былі дапушчаны ў адносінах з блізкімі раней. Добры настрой і станоўчыя эмоцыі, якія вы выпраменьваеце, будуць прыцягваць да вас людзей як магніт. Тыдзень багаты на сустрэчы з сябрамі і знаёмымі. Паспрабуйце, нягледзячы на аптымістычны настрой, рэальна ацаніць свае сілы і не перагружацца лішнімі клопатамі.


ЛЕЎ. Панядзелак і аўторак прысвяціце актыўнай працы, бо вынік будзе прама прапарцыянальны намаганням. Зараз непажадана заставацца ў адзіноце. У чацвер можна нечакана лёгка дасягнуць мэт, галоўнае — каб яны былі пастаўлены. Стрыманасць, сур'ёзнасць і гатоўнасць пайсці на апраўданую рызыку могуць прыцягнуць да вас увагу начальства і выклікаць яго павагу. У выхадныя не варта навязваць сваю волю блізкім: вы значна лягчэй даможацеся свайго, калі не будзеце на іх ціснуць.


ДЗЕВА. Асабістае абаянне дазволіць наладзіць неабходныя партнёрскія адносіны. Мінулыя заслугі дазволяць адкрыць досыць перспектыўную справу ці атрымаць павышэнне па службе. У сярэдзіне тыдня верагодны дробныя сваркі з калегамі і рознагалоссі з сябрамі. Пачынаючы з пятніцы, уладзяцца сямейныя праблемы, наступіць перыяд поўнага ўзаемаразумення. У выхадныя адпачыць ад праблем атрымаецца толькі дома, таму намечаныя сустрэчы пажадана адкласці.


ШАЛІ. На гэтым тыдні паберажыце сілы, дайце навакольным магчымасць самім вырашыць свае праблемы. Магчымыя змены планаў у дзелавых партнёраў у спрыяльны для вас бок, аднак гэта пацягне за сабой дадатковыя клопаты для вас. Праекты, якія былі прыпыненыя, пачнуць паступова развівацца і прыносіць прыбытак. У суботу ў асабістых справах вам будзе спадарожнічаць поспех, вашы намаганні прынясуць вынікі. У нядзелю паспрабуйце не выплёскваць эмоцыі, трымайце іх пад кантролем.


СКАРПІЁН. Тыдзень насычаны яркімі ўражаннямі і напоўнены цікавымі падзеямі. Паспрабуйце выкарыстаць гэты час для рэзкіх, але своечасовых і неабходных дзеянняў. Вам даўно пара многае змяніць у сваім жыцці. На гэтым тыдні ўсё будзе ладзіцца, зможаце справіцца амаль з усімі важнымі справамі і вырашыцца на важны крок. Паспрабуйце дзейнічаць па загадзе пачуццяў, і ўсё ў вас атрымаецца.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вашы пачуцці могуць прайсці праз выпрабаванні, хутчэй за ўсё гэта будзе звязана з вымушаным расстаннем з кімсьці, хто вам дарагі. На працы поспех будзе спадарожнічаць, калі прыкладзяце намаганні і будзеце гатовыя да новых выклікаў. Выхадныя лепш правесці ў камфортнай абстаноўцы, пазбягаючы непатрэбных кантактаў і мітусні.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не спрабуйце змагацца з абставінамі. Проста плывіце па цячэнні, бо гэта найлепшае рашэнне ў дадзенай сітуацыі. У сераду не плануйце доўгатэрміновых спраў, звязаных з нерухомасцю. Размаўляючы з калегамі ў пятніцу, пераканайцеся, што вас правільна разумеюць. Гэта дапаможа пазбегнуць цяжкасцяў у будучыні. У нядзелю не варта ўпірацца і адстойваць свае ідэі і памылкі. Прыслухайцеся да блізкіх, і зразумееце, што менавіта робіце не так.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні паспрабуйце адсочваць, каму і што вы кажаце. Інакш ёсць верагоднасць сутыкнуцца з эфектам «сапсаванага тэлефона». У выніку ўсе заблытаюцца і застануцца вельмі незадаволеныя адзін адным. Сустракаць гасцей лепш на сваёй тэрыторыі, у той жа час да новых знаёмстваў пакуль варта паставіцца скептычна і асцярожна. Выхадныя прысвяціце стварэнню хатняй утульнасці і камфорту.


РЫБЫ. Пачатак тыдня будзе даволі сумбурны. У панядзелак пажадана не давяраць чужому меркаванню, вар'яцкім ідэям тым больш не варта ўвязвацца ў авантуры. У сераду могуць узнікнуць цяжкасці з дакументамі або патрэбных людзей нечакана не будзе на месцы. У пятніцу добрыя вынікі дасць сумесная творчасць, але не варта праводзіць шмат часу ў шумнай кампаніі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?