Вы тут

Vіber і СААЗ запусцілі праект у падтрымку жаночага здароўя


Кастрычнік — месяц павышэння дасведчанасці аб раку малочнай залозы ва ўсім свеце. У сувязі з гэтым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) запусціла чат-бот аб жаночым здароўі ў месенджары Vіber. Галоўная мэта праекта — павысіць інфармаванасць карыстальнікаў па тэмах, звязаных са здароўем жанчын.


Гэты праект накіраваны на тое, каб дапамагчы жанчынам розных узростаў даведацца больш аб сваім здароўі з правераных крыніц. У чат-боце Vіber і СААЗ яны змогуць знайсці карысную інфармацыю і практычныя парады па розных тэмах, якія датычацца фізічнага і ментальнага здароўя: напрыклад, па прафілактыцы раку малочных залоз.

Падпісаўшыся на чат-бот СААЗ, карыстальнікі Vіber атрымліваюць прывітальнае паведамленне са спасылкай, якая вядзе да дакладных крыніц з інфармацыяй аб прафілактыцы раку малочнай залозы. У чат-боце кожны можа атрымаць і больш падрабязную інфармацыю аб захворванні: парады і інфармацыю аб рызыках, сімптомах, лячэнні і прафілактыцы. Акрамя таго, у чат-боце карыстальнікі Vіber змогуць атрымаць доступ да пакрокавай інструкцыі ад СААЗ для правядзення самаабследавання малочных залоз, а таксама знайсці мноства падрабязнай інфармацыі з рэкамендацыямі па пытаннях падтрымання здароўя, проста выбраўшы адпаведны раздзел меню ў боце.

У рамках сумеснага праекта з СААЗ у Vіber таксама з'явіліся прыгожыя тэматычныя стыкеры з пазітыўнымі надпісамі ў фармаце маніфестаў, пры дапамозе якіх карыстальнікі змогуць аказаць падтрымку блізкім і паказаць сваю неабыякавасць да жаночых праблем.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.