Вы тут

Увага да зваротаў — велічыня пастаянная


На 30-й пазачарговай сесіі Мінгарсавета адным з галоўных пытанняў стаў грунтоўны аналіз работы дэпутацкага корпуса сталіцы са зваротамі грамадзян у першым паўгоддзі. На парадку дня сесіі дадзенае пытанне разглядалася першым — і невыпадкова. Увага да зваротаў грамадзян з боку дэпутатаў, так бы мовіць, велічыня пастаянная і не залежыць ад розных знешніх фактараў. Народныя абраннікі, паводле слоў старшыні Мінгарсавета Андрэя Бугрова, на рэгулярнай аснове адсочваюць выніковасць і якасць вырашэння ўзнятых грамадзянамі праблем у зваротах у гарсавет. Усе яны знаходзяцца на кантролі. Прыкмета часу: сёння большасць зваротаў паступае ў электроннай форме.


Дык чым занепакоеныя гараджане? Даволі часта іх па-ранейшаму хвалююць праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Але ў гэтай няпростай сферы ёсць пэўныя станоўчыя зрухі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў да дэпутатаў гарадскога Савета на тэму ЖКГ знізілася прыкладна на трэць, кажа Андрэй Бугроў.

На сесіі адзначалася, што кола тэм зваротаў мінчан вельмі шырокае. Тут і палітыка, у тым ліку прапановы аб змяненнях у Канстытуцыю, і пытанні заканатворчасці. Таксама пішуць пра добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый вакол жылых дамоў, паступаюць просьбы аб пераразліку аплаты за паслугі ЖКГ, аб выдзяленні жылля, працаўладкаванні, выплаце пенсій, вакцынацыі і г. д.

Увогуле, трэба адзначыць, што для мінскіх дэпутатаў уласцівы сістэмны і мэтанакіраваны падыход да работы са скаргамі, зваротамі гараджан і наказамі выбаршчыкаў. Відавочная канцэнтрацыя намаганняў і ўвагі дэпутатаў на галоўным — больш шырокім і эфектыўным узаемадзеянні з людзьмі па самых розных пытаннях. Магчыма, далёка не ўсё тут атрымліваецца адразу, але настрой на доўгатэрміновую і плённую работу ёсць. Так, сёлета на адной з сесій гарадскога Савета была абмеркавана практыка рэалізацыі наказаў.

Работа са зваротамі вядзецца і ў ходзе асабістых прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб старшынёй Мінгарсавета, а таксама падчас прамых тэлефонных ліній. Дэпутаты імкнуцца ўдасканальваць сваю дзейнасць у выбарчых акругах, часцей сустракацца там з жыхарамі, вывучаць іх меркаванне. А дзеля гэтага праводзяць «Дні дэпутата», укараняюць практыку аператыўнага разгляду звароту, калі таго патрабуе сітуацыя.

Вынікі работы са зваротамі грамадзян у 2021 годзе таксама мяркуецца разгледзець на адной з будучых сесій. Як, дарэчы, і ход рэалізацыі наказаў выбаршчыкаў, падкрэсліў суразмоўнік.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.